Тыдзень назад на Японію абрынулася бязьлітасная стыхія. Паводле афіцыйных зьвестак, у выніку землятрусу і цунамі загінулі звыш пяці тысяч чалавек, каля дзевяці тысяч людзей лічацца зьніклымі бязь весткі. Шкода ад стыхіі складае сотні мільярдаў даляраў. Увесь сьвет з трывогаю сочыць за сытуацыяй, што склалася на атамнай электрастанцыі “Фукусіма-1”.
На сувязі ў Токіё – супрацоўніца пасольства Беларусі ў Японіі, старшыня беларускай суполкі ў гэтай краіне Алена Грыцэнка.
Бушлякоў: Улады шмат якіх краінаў сьвету заклікалі сваіх грамадзянаў пакінуць Японію. Што вас трымае ў гэтай краіне?
Грыцэнка: На сёньняшні дзень хацелася б дапамагчы ўсім беларусам, што знаходзяцца ў Японіі, усім ахвочым пакінуць гэтую краіну. Калі гэта будзе зроблена, можна будзе вярнуцца ў Беларусь на пэўны час – пакуль не стабілізуецца сытуацыя ў Японіі.
Бушлякоў: Колькі беларусаў жыло да трагедыі ў Японіі і колькі застаецца на сёньняшні дзень?
Грыцэнка: У Японіі жыве каля 300 беларусаў. На сёньняшні дзень вельмі шмат беларускіх грамадзянаў хочуць пакінуць гэтую краіну і вярнуцца на нейкі час у Беларусь або ў якую іншую краіну. Нам удалося ўстанавіць кантакты прыблізна з 80 беларусамі, што жывуць у Японіі. Частка зь іх пакінулі ўжо краіну, частка вылятае сёньня або днямі, а нехта яшчэ ў роздуме, ці ехаць.
Бушлякоў: Калі на паўночны ўсход Японіі абрынулася стыхія, ці былі там грамадзяне Беларусі?
Грыцэнка: Так, там знаходзіліся некалькі чалавек. Наколькі нам вядома, ім удалося ўжо пакінуць зону бедзтва і выехаць.
Бушлякоў: Наколькі нармалізуецца жыцьцё ў цэлым у краіне і ў прыватнасьці ў сталіцы?
Грыцэнка: Пакуль што цяжка сказаць, што жыцьцё нармалізуецца. Усе знаходзяцца ў напружаньні, чакаюць новай інфармацыі, як жа ўсё-такі будуць разьвівацца падзеі на атамных электрастанцыях. Адчуваецца на вуліцах, сярод людзей гэтае напружаньне, хаця, як мне здаецца, японцы спакайней ставяцца да сытуацыі, чым замежныя грамадзяне, у тым ліку беларусы.
Бушлякоў: Паводле вашых назіраньняў, наколькі вычарпальную інфармацыю пра сытуацыю ў краіне атрымліваюць японцы? Пэрыядычна гучаць галасы, што ў Японіі нямала тых, хто падазрае, што ўлады не даюць усебаковай і праўдзівай інфармацыі пра рэальны стан рэчаў.
Грыцэнка: Так, гэта сапраўды так: некаторыя сумняюцца, што атрымліваюць поўную інфармацыю. Тым ня менш з раніцы да вечара японская тэлевізія інфармуе людзей, як трэба паводзіць сябе ў сытуацыі, калі здарыцца вялікі выкід радыяцыі. Людзей таксама інфармуюць пра тое, што робіць урад, каб нармалізаваць сытуацыю і не дапусьціць выкіду радыяцыі на станцыі “Фукусіма-1”.
Бушлякоў: Наколькі ў тых абставінах, што склаліся, праяўляецца японская салідарнасьць? Як людзі дапамагаюць адно аднаму?
Грыцэнка: Адчуваецца, што грамадзяне Японіі салідарныя ў бядзе. Імгненна зьявіліся месцы для збору сродкаў на дапамогу пацярпелым рэгіёнам, перасылаецца гуманітарная дапамога, людзі жадаюць адно аднаму сілы, надзеі на лепшае.
Бушлякоў: Вы сказалі, што, праўдападобна, празь нейкі час пакінеце Японію з тым, каб пазьней, калі сытуацыя нармалізуецца, вярнуцца. Што вас асабіста настолькі зьвязвае з гэтай краінаю, што хочацца ў любым разе вярнуцца?
Грыцэнка: Я пражыла тут ужо чатыры гады, таму шмат што зьвязвае з гэтай краінаю. Хочацца пашырыць дачыненьні між Беларусьсю і Японіяй у розных сфэрах. Шмат хто зь беларусаў цікавіцца Японіяй, багата японцаў цікавяцца Беларусьсю. Будаваць гэты мост і разьвіваць адносіны паміж дзьвюма краінамі – для мяне асабіста дастаткова цікава, хочацца разьвівацца ў гэтым кірунку. Таксама я адчуваю, што мне прыносіць станоўчыя эмоцыі праца ў якасьці кіраўніцы беларускай суполкі. Стараемся падтрымліваць нашых грамадзянаў, якія тут пражываюць, пэрыядычна сустракацца і проста добра бавіць час разам.

Японцы жадаюць адно аднаму сілы
Your browser doesn’t support HTML5