Мастацкая суполка "Пагоня" гэтымі днямі адзначае сваё дваццацігодзьдзе. Аднак юбілейную выставу ў сталічным Палацы мастацтва азмрочыла трывіяльная для Беларусі падзея – пяць твораў былі зьнятыя з экспазыцыі з палітычных меркаваньняў. Госьць "Вольнай студыі" – адзін з арганізатараў і першы кіраўнік "Пагоні" Аляксей Марачкін.
Міхась Скобла: “Спадар Аляксей, гэта стала ўжо заганнай традыцыяй – калі суполка “Пагоня” ладзіць выставу, то абавязкова нейкія творы падпадаюць пад забарону. А чые карціны гэтым разам не прайшлі цэнзуру?”
Аляксей Марачкін: “Перш за ўсё тры плякаты Ўладзімера Крукоўскага. Памятаеш яго клясычны твор “Што ж мы за людзі?”. Далоні, якія трымаюць разьбіты ўшчэнт герб Пагоня... Другі плякат мае назву “Свабоду палітвязьням!”. І трэці не дапушчаны на выставу плякат прысьвечаны Беларускай Народнай Рэспубліцы. Ня трапілі на выставу таксама карціна Віктара Мікіты і мая “Сьцяна” (дарэчы, на выставу ў 1997 годзе яна "прайшла"). І я разумею, чаму сёньня ўлады такія насьцярожаныя: за кратамі сядзяць знакавыя людзі – палітыкі, былыя кандыдаты на прэзыдэнта. Ня трапіў у экспазыцыю і яшчэ адзін мой новы твор – “Здані, або Пераможцы”. "Пагоня" даўно ўжо адчувае на сабе ўціск з боку ўладаў, а таксама з боку кіраўніцтва Саюзу мастакоў, хоць да яго я стаўлюся пазытыўна. Чаму ж адбываюцца гэтыя скандальныя забароны? Гэта сур’ёзная размова. І тут я мушу сказаць некалькі словаў пра кіраўнікоў саюзу, якія ўжо другі тэрмін пры ўладзе знаходзяцца – і старшыня, і намесьнікі”.
Скобла: “Вы чамусьці ня хочаце іх называць, але ж яны не безыменныя. Старшыня – Уладзімер Савіч, а намесьнікі – Рыгор Сітніца і Сяргей Цімохаў”.
Марачкін: “Калі гэтыя людзі прыйшлі да кіраўніцтва саюзам, адразу пачаліся пазытыўныя зрухі. Амаль штогод праводзяцца біенале жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Ладзяцца выставы і ў Маскве, дзе ёсьць наша пляцоўка. Дзякуючы менавіта нашаму кіраўніцтву, была заплянаваная і выстава, якая цяпер праходзіць ў Палацы мастацтва. Але – як атрымалася, так атрымалася… Я не настолькі абвінавачваю наша кіраўніцтва, тут трэба гаварыць наогул пра атмасфэру, якая склалася ў нашай дзяржаве”.
Скобла: “У мастакоўскім асяродзьдзі сапраўды вельмі добра ставяцца да кіраўнікоў саюзу. Маўляў, і Савіч, і Сітніца, і Цімохаў – таленавітыя, настроеныя па-незалежніцку хлопцы… Калі вы іх так шануеце, то навошта прапануеце на афіцыйную выставу творы, якія заведама выклічуць адмоўную рэакцыю ўладаў?”
Марачкін: “Мы іх сапраўды шануем, але і разьлічваем, што ў адносінах да нас кіраўнікі будуць юрыдычна і практычна справядлівыя. Ці бачыце, на іх націснулі зьверху і загадалі правесьці чыстку падрыхтаваных на выставу твораў… Але, і паводле статуту нашага творчага саюзу, і паводле крымінальнага кодэксу, на выставах не павінна быць твораў, якія прапагандуюць міжнацыянальныя канфлікты, вайну, парнаграфію, якія зьневажаюць начальніка краіны. Дык вось, усе творы, зьнятыя з выставы, пад гэтыя характарыстыкі не падыходзяць. А нават каб і падыходзілі, то імі павінны займацца не кіраўнікі саюзу. Калі творы падпадаюць пад крымінальную адказнасьць, то для гэтага ёсьць адпаведныя органы. Дарэчы, раней так і было, яшчэ калі быў старшынёй Генадзь Буралкін. Было – зьнялі з выставы творы, засталіся белыя плямы на сьценах. І старшыня, памятаю, сказаў: “Я сваёй уладай здымаць ня буду. Ёсьць адпаведныя органы”. І тады за справу ўзялося Міністэрства культуры, тагачасны міністар Сасноўскі выдаў адпаведную пастанову, дзе пералічыў, што канкрэтна трэба зьняць. А тут – хлопцы не дадумаліся, і адбылося тое, што адбылося. Трэба, аднак, зазначыць, што кіраўніцтва саюзу мае права здымаць з выставы творы, але з адной толькі прычыны – з-за слабога мастацкага ўзроўню”.
Скобла: “А гэты аргумэнт гучаў?”
Марачкін: “Не гучаў. Аргумэнт гучаў так: каб не было аніякай палітыкі. Безумоўна, у нас жа адзін палітык...”
Скобла: “А кім канкрэтна здымаліся творы? Гэта адбывалася ў вашай прысутнасьці?”
Марачкін: “Мы выбралі кіраўнікоў Саюзу мастакоў. Мы ім давяраем, і не выпадае як бы кідацца ў рожкі… Аднак менавіта яны настойвалі на тым, што гэты і гэты твор ня пойдзе, канкрэтныя людзі: старшыня Ўладзімер Савіч, намесьнік Рыгор Сітніца і старшыня рады Ўладзімер Зінкевіч. Апрача намесьніка старшыні Сяргея Цімохава. Што гэта за экспэрты, якія па тэлефоне рэкамэндуюць зьняць не канкрэтны твор, а “вы ж паглядзіце, каб там чаго не было...”? Магчыма, за нейкі свой твор я павінен сядзець у турме. Дык займіцеся гэтым, паглядзіце ўважліва. Калі я спытаўся: “Гэта цэнзура?”, то пачуў у адказ: “У нас няма цэнзуры”. Цэнзуры няма, але ёсьць цэнзары – так атрымліваецца”.
Скобла: “Давайце пагаворым пра ваш твор “Здані, або Пераможцы”, які таксама не атрымаў пропуск у Палац мастацтва. Я разумею, што гэта вельмі няўдзячная справа – тлумачыць сваю карціну. Але давайце пойдзем на такі вынятак для Радыё Свабода. Такім чынам, што мы бачым на палатне?”
Марачкін: “На напісаньне гэтай карціны мяне падштурхнулі падзеі 19 сьнежня. Я ў мастацкай форме адлюстраваў тое, што бачыў на свае вочы на Плошчы Незалежнасьці. На карціне зь левага боку – натоўп са шчытамі, і твары там падобныя на д’яблавы, з рожкамі. Як мастак, я не магу ўспрымаць гэтых шчытаносцаў, гэтых чорных зданяў, якія накінуліся і зьбілі паэта Ўладзімера Някляева, як анёлаў. Гэта не анёлы. У цэнтры – здань у зімовай шапцы. Дарэчы, я маляваў карціну яшчэ да таго, як Кадафі адзеў зімовую шапку. Так у мяне выйшла, хлопцы потым сьмяяліся. Я ў алегарычнай, мэтафарычнай форме паказаў, што гэтак званыя “пераможцы” ўручаюць кветку нейкай істоце – ці то пацуку, ці то сабаку. На карціне прысутнічаюць як асацыяцыя і гаражы, і шкло пабітае. Але там не канкрэтныя людзі. Вусатых вы там не пабачыце. Ці ж я ня маю права выказаць мастацкімі сродкамі тое, што адбылося? Праўда, калі б мне хто-небудзь прапанаваў: праілюстраваць кніжачку Ўладзімера Падгола – зборнік выказваньняў начальніка краіны, то я, мабыць, ня змог бы. Як можна праілюстраваць, напрыклад, выказваньне: “Калі перамогуць апазыцыянэры, яны ўсіх нас пасадзяць на кол”? Уяўляеш сабе карціну? Альбо як можна праілюстраваць выказваньне: “Дзеля карысьці Беларусі я на карачках папаўзу з Маскву”? Нават і ўявіць сабе страшнавата”.
Скобла: “Калі б гэта іншы хто-небудзь сказаў, то адразу трапіў бы пад адпаведную дырэктыву”.
Марачкін: “Маеш рацыю. Неяк пры сустрэчы зь міністрам культуры Паўлам Латушкам я сказаў яму: “Мяне афіцыйныя ўлады ігнаруюць. І мне няма чым займацца. Ня ўвесь час жа пэйзажы пісаць. Але вы ж не далі мне цягам 20 гадоў аніводнага заказу! Кажу, калі трэба зацугляць чалавека, то зацугляйце яго працай, хай росьпісы робіць, тое, іншае… Дарэчы, так Павал Якубовіч паступіў з карыкатурыстам Алегам Карповічам. Ён рабіў выдатныя сатырычныя малюнкі. Якубовіч узяў яго на працу ў “Советскую Белоруссию” і – усё, зацугляў Карповіча, ён больш палітычнай карыкатурай не займаецца”.
Скобла: “І што вам адказаў міністар Латушка?”
Марачкін: “Ён проста змаўчаў. Зразумела, што аніякіх дзяржаўных цугляў яны на мяне не адзенуць, таму што чорныя сьпісы існуюць. У нашай краіне такая фарысэйская палітыка: цэнзуры быццам няма, але яна на практыцы існуе, як існуе і тэлефоннае права. Мы нядаўна хацелі зрабіць у Жодзіна, у мастацкай школе, выставу, прысьвечаную Кастусю Каліноўскаму. Як толькі начальства даведалася – забаранілі на карані”.
Скобла: “Улады, відаць, стаміўшыся кожны раз цэнзураваць выставы мастакоў у Палацы мастацтва, вырашылі забраць у вас сам палац. Што вы можаце сказаць наконт прапановы Менгарвыканкаму перадаць Палац мастацтва на балянс гораду?”
Марачкін: “Юрыдычына гарадзкія ўлады ня маюць на гэта права. Палац – наша ўласнасьць. Гэта пацьверджана адпаведнымі дакумэнтамі. Але ж вядома, што часам нашай уладзе нічога не дакажаш. Дакумэнты ёсьць, а могуць прыдумаць нейкую зачэпку, напрыклад, не рамантуецца і г.д. Хоць цяперашняе кіраўніцтва Саюзу мастакоў зрабіла ўсё, каб у Палацы мастацтва было ўтульна. І цяпер, калі заходзіш туды, адчуваньне сьвята цябе не пакідае, ды і мастацкая выстава – гэта заўсёды сьвята. Сьцены пафарбаныя. Хай ня ўсё даведзенае да канца, але будынак – у цэнтры гораду, і творчы саюз ім апякуецца. І будзе вялікая страта, калі ён адыдзе камунгасу. Праўда, атрымліваецца, што мы сваімі дзеяньнямі правакуем калегаў, якія будуць гаварыць, што гэта з-за “Пагоні” могуць адабраць Палац мастацтва. І мы становімся закладнікамі гэтага палацу”.

Калі творы падпадаюць пад крымінальную адказнасьць, то для гэтага ёсьць адпаведныя органы ...

яны настойвалі на тым, што гэты і гэты твор ня пойдзе, канкрэтныя людзі: старшыня Ўладзімер Савіч, намесьнік Рыгор Сітніца і старшыня рады Ўладзімер Зінкевіч ...
Марачкін: “Мы выбралі кіраўнікоў Саюзу мастакоў. Мы ім давяраем, і не выпадае як бы кідацца ў рожкі… Аднак менавіта яны настойвалі на тым, што гэты і гэты твор ня пойдзе, канкрэтныя людзі: старшыня Ўладзімер Савіч, намесьнік Рыгор Сітніца і старшыня рады Ўладзімер Зінкевіч. Апрача намесьніка старшыні Сяргея Цімохава. Што гэта за экспэрты, якія па тэлефоне рэкамэндуюць зьняць не канкрэтны твор, а “вы ж паглядзіце, каб там чаго не было...”? Магчыма, за нейкі свой твор я павінен сядзець у турме. Дык займіцеся гэтым, паглядзіце ўважліва. Калі я спытаўся: “Гэта цэнзура?”, то пачуў у адказ: “У нас няма цэнзуры”. Цэнзуры няма, але ёсьць цэнзары – так атрымліваецца”.
Скобла: “Давайце пагаворым пра ваш твор “Здані, або Пераможцы”, які таксама не атрымаў пропуск у Палац мастацтва. Я разумею, што гэта вельмі няўдзячная справа – тлумачыць сваю карціну. Але давайце пойдзем на такі вынятак для Радыё Свабода. Такім чынам, што мы бачым на палатне?”
Альбо як можна праілюстраваць выказваньне: “Дзеля карысьці Беларусі я на карачках папаўзу з Маскву”? ...
Марачкін: “На напісаньне гэтай карціны мяне падштурхнулі падзеі 19 сьнежня. Я ў мастацкай форме адлюстраваў тое, што бачыў на свае вочы на Плошчы Незалежнасьці. На карціне зь левага боку – натоўп са шчытамі, і твары там падобныя на д’яблавы, з рожкамі. Як мастак, я не магу ўспрымаць гэтых шчытаносцаў, гэтых чорных зданяў, якія накінуліся і зьбілі паэта Ўладзімера Някляева, як анёлаў. Гэта не анёлы. У цэнтры – здань у зімовай шапцы. Дарэчы, я маляваў карціну яшчэ да таго, як Кадафі адзеў зімовую шапку. Так у мяне выйшла, хлопцы потым сьмяяліся. Я ў алегарычнай, мэтафарычнай форме паказаў, што гэтак званыя “пераможцы” ўручаюць кветку нейкай істоце – ці то пацуку, ці то сабаку. На карціне прысутнічаюць як асацыяцыя і гаражы, і шкло пабітае. Але там не канкрэтныя людзі. Вусатых вы там не пабачыце. Ці ж я ня маю права выказаць мастацкімі сродкамі тое, што адбылося? Праўда, калі б мне хто-небудзь прапанаваў: праілюстраваць кніжачку Ўладзімера Падгола – зборнік выказваньняў начальніка краіны, то я, мабыць, ня змог бы. Як можна праілюстраваць, напрыклад, выказваньне: “Калі перамогуць апазыцыянэры, яны ўсіх нас пасадзяць на кол”? Уяўляеш сабе карціну? Альбо як можна праілюстраваць выказваньне: “Дзеля карысьці Беларусі я на карачках папаўзу з Маскву”? Нават і ўявіць сабе страшнавата”.
Скобла: “Калі б гэта іншы хто-небудзь сказаў, то адразу трапіў бы пад адпаведную дырэктыву”.
Марачкін: “Маеш рацыю. Неяк пры сустрэчы зь міністрам культуры Паўлам Латушкам я сказаў яму: “Мяне афіцыйныя ўлады ігнаруюць. І мне няма чым займацца. Ня ўвесь час жа пэйзажы пісаць. Але вы ж не далі мне цягам 20 гадоў аніводнага заказу! Кажу, калі трэба зацугляць чалавека, то зацугляйце яго працай, хай росьпісы робіць, тое, іншае… Дарэчы, так Павал Якубовіч паступіў з карыкатурыстам Алегам Карповічам. Ён рабіў выдатныя сатырычныя малюнкі. Якубовіч узяў яго на працу ў “Советскую Белоруссию” і – усё, зацугляў Карповіча, ён больш палітычнай карыкатурай не займаецца”.
Скобла: “І што вам адказаў міністар Латушка?”
Марачкін: “Ён проста змаўчаў. Зразумела, што аніякіх дзяржаўных цугляў яны на мяне не адзенуць, таму што чорныя сьпісы існуюць. У нашай краіне такая фарысэйская палітыка: цэнзуры быццам няма, але яна на практыцы існуе, як існуе і тэлефоннае права. Мы нядаўна хацелі зрабіць у Жодзіна, у мастацкай школе, выставу, прысьвечаную Кастусю Каліноўскаму. Як толькі начальства даведалася – забаранілі на карані”.
Скобла: “Улады, відаць, стаміўшыся кожны раз цэнзураваць выставы мастакоў у Палацы мастацтва, вырашылі забраць у вас сам палац. Што вы можаце сказаць наконт прапановы Менгарвыканкаму перадаць Палац мастацтва на балянс гораду?”
з-за “Пагоні” могуць адабраць Палац мастацтва. І мы становімся закладнікамі гэтага палацу” ...