У Маскве абураныя затрыманьнем і выдварэньнем з тэрыторыі Беларусі кіраўніка Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, вядомага праваабаронцы Андрэя Юрава.
Паводле старшыні Рады пры прэзыдэнце Расеі па садзеяньні разьвіцьцю інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека Міхаіла Фядотава, сытуацыя вакол Андрэя Юрава будзе разгледжана на пасяджэньні Рады ў Маскве 18 сакавіка.
"Я вельмі зьдзіўлены такой рэакцыяй беларускіх уладаў. Бо Андрэй Юраў — гэта вядомы праваабаронца. Я разумею, што праваабаронцы займаюцца дзейнасьцю, якая, магчыма, непрыемная дыктатарскім рэжымам. Калі беларускія ўлады хочуць, каб іх рэжым лічылі дыктатарскім, тады гэта правільная пазыцыя. А калі яны хочуць, каб іх парадкі ў Беларусі лічыліся цалкам рэспэктабэльнымі, то трэба сябе адпаведным чынам і паводзіць. На мой погляд, тое, што апошнім часам адбываецца ў Беларусі, гэта вельмі далёка ад таго, чаго мы маглі б чакаць ад другой часткі саюзнай дзяржавы".
Ён адзначыў, што паводле дамоваў грамадзяне "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі маюць роўныя правы.
"Але якія ж роўныя правы, калі грамадзяніна Расеі не пускаюць на тэрыторыю Беларусі? Значыць, роўных правоў няма, не захоўваецца дамова аб стварэньні саюзнай дзяржавы. Гэта вельмі прыкра".
Дырэктар Маскоўскага інстытуту правоў чалавека Валянцін Гефтэр адзначыў, што Рада павінна папрасіць прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева, яго адміністрацыю і МЗС Расеі адрэагаваць на такія несяброўскія захады афіцыйнага Менску.
"Я ня ведаю падставаў для ўнясеньня Юрава ў сьпіс пэрсонаў нон-грата для Беларусі. Думаю, што па вопыце таго, як гэта было калісьці з Суздальцавым, як гэта бывае ў Расеі даволі рэгулярна, гэтыя падставы ніколі ня будуць агучаныя. Па сутнасьці, гэта дыскрымінацыя і немагчымасьць працаваць праваабаронцам сяброўскай краіны ў Беларусі. Місія была эфэктыўная і цалкам карэктная, не парушала ніякіх нормаў беларускага ці міжнароднага заканадаўства, працавала аб'ектыўна. І будзе працягваць працу. Такім чынам немагчыма спыніць працу праваабаронцаў, незалежна ад таго, адкуль яны прыяжджаюць у Беларусь. Ніякіх сур'ёзных і прававых падставаў для спыненьня дзейнасьці Юрава і місіі Камітэту па міжнародным кантролі за захаваньнем правоў чалавека ў Беларусі пасьля сьнежаньскіх падзей я ня бачу".
Кіраўніца Маскоўскай Хэльсынскай групы Людміла Аляксеева сказала, што Юраў — супрацоўнік Маскоўскай Хэльсынскай групы і "каштоўны супрацоўнік" Міжнароднай назіральнай місіі, якая працуе ў Беларусі.
"Вы бачыце, беларускім уладам праваабарончая дзейнасьць недаспадобы. Бо парушэньні правоў грамадзянаў там вельмі грубыя і вельмі шматлікія. І Міжнародная назіральная місія, у якой працаваў Андрэй Юраў, гэта адсочвала і інфармавала пра гэта ўвесь сьвет. Ён займаўся праваабарончай дзейнасьцю і менавіта за гэта дэпартаваны зь Беларусі".