17 сакавіка 1991 году адбыўся першы (і апошні) у гісторыі СССР рэфэрэндум.
“Ці лічыце Вы неабходным захаваньне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, як абноўленай фэдэрацыі раўнапраўных сувэрэнных рэспублік, у якой будуць у поўнай меры гарантавацца правы і свабоды чалавека любой нацыянальнасьці?”
Станоўчы адказ на гэтае пытаньне (паводле афіцыйных дадзеных, у Беларусі “так” адказалі 82,5 адсоткаў тых, хто прыйшоў на участкі) і да гэтага часу зьяўляецца важкім аргумэнтам тых, хто бачыць у аднаўленьні незалежнасьці Беларусі “парушэньне волі народаў”.
Але пра сапраўднае волевыяўленьне казаць не даводзілася.
І рэч ня толькі ў тым, што з 15 рэспублік СССР шэсьць (Армэнія, Грузія, Латвія, Літва, Малдова, Эстонія) увогуле адмовіліся яго праводзіць. І ня ў тым, што ў самой Беларусі колькасьць прыхільнікаў захаваньня СССР сярод тых, хто меў права голасу, вагалася на мяжы паловы і склала крыху больш як 52 адсоткі (на участкі прыйшлі 63,5 адсоткаў грамадзян, якія мелі права голасу, зь іх прагаласавалі “за” – 82,6. У Менску супраць Саюзу прагаласавалі 32 адсоткі).
Рэфэрэндум папросту быў нелегітымны, бо праходзіў з парушэньнямі заканадаўства.
Пастанову аб правядзеньні рэфэрэндуму па ініцыятыве Гарбачова прыняў 24 сьнежня 1990 году Чацьвёрты Зьезд народных дэпутатаў СССР. Зьезд, які на пачатку сваёй дзейнасьці вясной 1989 году адыграў выключную ролю ў дэмакратызацыі грамадзтва і пераўзышоў самыя сьмелыя спадзяваньні – на мяжы 1990-91-ых ужо ня меў ніякага аўтарытэту і нават пракамуністычнымі дэпутатамі успрымаўся як нешта ня вартае асаблівай увагі.
Тым ня менш, камуністы ў Вярхоўным Савеце ўхапіліся за рэфэрэндум як за магчымасьць выправіць “памылку”, якую дапусьцілі ў ліпені 1990-га, прагаласаваўшы за распрацаваныя дэпутатамі БНФ палажэньні Дэклярацыі аб сувэрэнітэце. “На прыкладзе нашага Вярхоўнага Савета відаць, як крок за крокам адбываецца па сутнасьці рэвізія Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі” – пісаў у тыя дні ў “ЛіМе” Андрэй Ганчароў.
Нашая ж пазыцыя была простай: трэба не губляць час на захаваньне імпэрыі, а ствараць незалежную дзяржаву – з войскам, уласнымі грашыма, самастойнай зьнешняй палітыкай.
Калі у студзені 1991 г. старшыня ВС Мікалай Дземянцей узьняў пытаньне пра рэфэрэндум аб захаваньні СССР на сэсіі Вярхоўнага Савету, Апазыцыі БНФ удалося заблякаваць галасаваньне, і пытаньне нават не было ўнесенае ў павестку дня сэсіі.
Камуністы, якія складалі большасьць у Прэзыдыюме ВС, пачалі мітусіцца і рабілі адну памылку за другой. Прынялі пастанову Прэзыдыюму аб правядзеньні рэфэрэндуму “заднім чыслом”, прычым не на пасяджэньні, а шляхам апытаньня. Пры гэтым забыліся, што ў часе сэсіі Вярхоўнага Савету Прэзыдыюм увогуле ня меў такіх паўнамоцтваў.
Такім чынам, вышэйшы заканадаўчы ворган Беларусі – Вярхоўны Савет – рэфэрэндуму не прызначаў. Зь юрыдычнага пункту гледжаньня, на гэтым у тэме яго легітымнасьці на тэрыторыі Беларусі можна паставіць кропку.
Але той рэфэрэндум меў яшчэ адну асаблівасьць, якая істотна адрозьнівала яго ад плебісцытаў, што праходзяць у дэмакратычных дзяржавах. Гэта – немагчымасьць апанэнтаў улады (у тым выпадку – прыхільнікаў незалежнасьці Беларусі) давесьці да насельніцтва свой пункт погляду.
Увогуле, паводле сацыялягічных апытаньняў, з тых, хто сказаў на рэфэрэндуме “так”, толькі 6 адсоткаў мелі ўяўленьне пра праект Саюзнай дамовы, які быў прапанаваны Гарбачовым і ўвасабляў “абноўленую фэдэрацыю раўнапраўных сувэрэнных рэспублік”.
Але і пра аргумэнтацыю БНФ значная частка насельніцтва мела няпэўныя ўяўленьні.
Закон аб рэфэрэндуме СССР гарантаваў “грамадзянам СССР, палітычным партыям, масавым рухам права бесьперашкоднай агітацыі за альбо супраць рашэньня, якое выносіцца на рэфэрэндум”.
У рэальнасьці, гэты пункт закона не выконваўся – апанэнты Крамля голасу ня мелі.
Увогуле, усе пяць з паловай гадоў нашай працы ў Вярхоўным Савеце суправаджаліся змаганьнем за тэле- і радыё эфір.
Звычайна для данясеньня сваёй пазыцыі да насельніцтва мы выкарыстоўвалі трыбуну ВС (сэсіі спачатку шлі ў прамой трансьляцыі, а потым – у рэпартажах з Авальнай залі). Аднак рабіць гэта ўдавалася ня так часта, як хацелася б – Дземянцей, а потым і Шушкевіч даволі хутка авалодалі навыкам адключэньня мікрафонаў.
Не выконваўся і Закон аб статусе народнага дэпутата БССР, па якім мы мелі права доступу да дзяржаўных СМІ.
Вось некалькі прыкладаў.
У верасьні 1990 г. дэпутаты ВС – члены Часовай камісіі па прывілеях накіравалі заяўку старшыні Дзяржтэлерадыё Сталярову з просьбай даць эфір. Перадача у прызначаны час у эфір выйшла. Але не з дэпутатамі БНФ, а з сакратарамі ЦК, па выніках апошняга зьезду КПБ.
Праз некалькі тыдняў дэпутаты БНФ зьвярнуліся з просьбай прадставіць гадзіну эфіру – зварот ізноў быў праігнараваны.
Ішла і “зачыстка” журналістаў, якіх лавілі на сымпатыях да БНФ. Так, у студзені 1991 году ад тэлеэфіру быў адхілены вядучы тэлепраграмы “Пяць з плюсам” Дзьмітрый Філімонаў з красамоўнай фармулёўкай… “за павелічэньне ў перадачы інфармацыі палітычнага характару і крытыку Саўміну”.
Улады не жадалі палітызацыі грамадзтва, і нават з вуснаў камуністаў-дэпутатаў (гэта значыць, палітыкаў) на сэсіях ВС гучала: “Хопіць палітыкі!”.
“Сытуацыя ў сродках масавай інфармацыі рэспублікі вызначаецца манапалізацыяй ісьціны адной палітычнай сілай. І гэта ня дзіўна. Старшыня Дзяржтэлерадыё БССР, як, дарэчы, 20 іншых міністраў, член ЦК КПБ” – казаў я на сэсіі ВС 30 студзеня 1991 году.
Вычарпаўшы ўсе магчымасьці, 11 сакавіка дэпутаты Галіна Сямдзянава, Зянон Пазьняк і аўтар гэтых радкоў зьвярнуліся да фармальнага кіраўніка дзяржавы, да Дземянцея, “з просьбай паспрыяць ў прадастаўленьні групе дэпутатаў ад апазыцыі 40 хвілін эфірнага часу 15 сакавіка г.г. на Беларускім тэлебачаньні для выкладаньня сваіх меркаваньняў па пытаньню, якое вынесенае на рэфэрэндум... Адмаўленьне ў прадастаўленьні эфіру будзе ўспрынята намі не інакш, як чарговае парушэньне працэдуры рэфэрэндуму.”
Выступіць па тэлебачаньні з аргумэнтацыяй супраць вынесенага на рэфэрэндум пытаньня нам не далі, парушыўшы адначасна два законы – СССР (аб рэфэрэндуме) і БССР (аб статусе дэпутата).
За дзень да рэфэрэндуму мы арганізавалі мітынг перад Домам ураду. Паказальны рэпартаж, зьмешчаны ў газэце “Белорусская нива”.
“Хмель свабоды і ўседазволенасьці ўжо не п'яніць, а турбуе, калі на карту пастаўлены лёс краіны.. А таму ўсё радзей мы давяраем палітыкам, якія зь пенай ля роту кляймяць і адрынаюць усё, заклікаюць да разбурэньня, помсты, суду (ні да якой помсты ніхто не заклікаў А пра суд сапраўды казалі – суд над КПСС. Падкрэсьліваю: не над камуністамі, а над КПСС – С.Н.). Куды ўжо далей разбураць, калі ўсё створанае за шмат гады абрынулася? Куды ўжо далей помсьціць, калі ўжо пастаўлены на калені шматмільённы народ..?”
“Час такіх палітыкаў сыходзіць. І хаця злосьці і пены ў іх прамовах зусім ня робіцца меней, але ўсё менш жадаючых іх слухаць і верыць ім...” (у фотарэпартажы быў толькі адзін пазнавальны твар – Пазьняка. Ніякай пены, зразумела, не было, тут ўжо чытач мусіў паверыць аўтару)
“Углядзіцеся ў здымкі, зробленыя ў сталіцы напярэдадні і ў дзень правядзеньня Усесаюзнага рэфэрэндуму аб захаваньні нашага Саюза. Тры першыя зь іх зьнятыя га мітынгу БНФ, дзе было выліта нямала бруду на нашу гісторыю, на нашу краіну..." (Тут ізноў прыпыню цытаваньне. Ня памятаю, каб калі-небудзь хто-небудзь на мітынгах БНФ казаў нешта дрэннае пра пераможцаў бітвы пад Воршай, паўстанцаў Каліноўскага ці заснавальнікаў “Нашай Нівы”, пляжыў ВКЛ ці БНР. Але казалі пра беларуска-расейскую вайну 17 стагодзьдзя, калі войскі цара Аляксея Міхайлавіча зьнішчылі палову беларусаў, пра Курапаты, пра ГУЛаг, пра кінутых “саюзным цэнтрам” у бядзе жыхароў чарнобыльскіх раёнаў).
Не хаваючы задавальненьня вынікам рэфэрэндуму (“здаровы сэнс перамог”), аўтар нібыта наіўна дзівіцца, “што заява Кабінэту міністраў пра павышэньне розьнічных коштаў чамусьці робіцца менавіта на наступны дзень пасьля рэфэрэндуму, а не за дзень да яго альбо хаця б на дзень пазьней”. Але, “тым ня менш, мы аптымісты... калі яшчэ заўважаем вясну і прыгажосьць вакол сябе..” (ілюстраваў аптымізм фотаздымак кабет у міні-спадніцах).
У рэпартажы былі скарыстаныя прыёмы, якія і па сёньня застануцца ў арсэнале афіцыйнай прапаганды – перакручваньне фактаў, абвінавачваньне апанэнтаў улады ў тым, што яны не рабілі і не казалі, замоўчваньне, нарэшце – выбар невыгоднага для апанэнта фотаракурсу.
Такіх публікацый у афіцыйных газэтах накладам у сто тысяч, дзьвесьце тысяч, пяцьсот тысяч экзэмпляраў у дні рэфэрэндуму былі дзесяткі.
І гэта дало падставы Юрыю Дракахрусту адразу пасьля галасаваньня зрабіць у “Навінах БНФ” выснову:
“...Рэфэрэндум ня быў рэфэрэндумам па сваёй сутнасьці. Па ўсіх прыкметах гэта была хутчэй шырокамаштабная прапагандысцкая акцыя... Пэўна-ж, можна весьці гаворку пра ўплыў сапраўды татальнае і вытанчанае камуністычнае прапаганды, якая надзвычай удала выкарыстала асаблівасьці масавае сьвядомасьці на Беларусі... Галоўная з такіх асаблівасьцяў – адсутнасьць альтэрнатывы саюзу ў масавай сьвядомасьці беларускага жыхарства. Гэта ня значыць, што яе няма ў прыродзе – гэта значыць, што яе няма ў сьвядомасьці значнае колькасьці людзей.”
Праўда, колькасьць гэтых людзей (ня без удзелу БНФ) рабілася ўсё меншай.
На наступны дзень пасьля рэфэрэндуму, на якім, як заявілі яго ініцыятары, савецкі народ сказаў “Так” “абноўленай фэдэрацыі раўнапраўных сувэрэнных рэспублік, у якой будуць у поўнай меры гарантавацца правы і свабоды чалавека”, -- уступіў у сілу закон “Аб савецкай міліцыі”, які дазваляў міліцыянтам “ужываць кайданкі, гумавыя палкі, сьлезацечныя рэчывы”.
Камуністы ў Вярхоўным Савеце радаваліся – і вынікам рэфэрэндуму, і новаму міліцэйскаму закону.
Да красавіцкай раніцы, калі на плошчы перад Домам ураду сабраліся больш як сто тысяч рабочых з патрабаваньнем вываду камітэтаў КПБ-КПСС з прадпрыемстваў, адстаўкі пракамуністычнага ВС і новых выбараў на шматпартыйнай падставе, заставалася два тыдні.