На паседжаньне Рады пры прэзыдэнце Расеі па грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека будзе вынесена пытаньне адносна затрыманьня расейскага праваабаронцы Андрэя Юрава ў Менску.
"Мы папросім прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева, яго адміністрацыю і МЗС Расеі неяк адрэагаваць на такія несяброўскія падзеі", - заявіў сябра Рады, дырэктар Маскоўскага інстытута правоў чалавека Валянцін Гефтэр, які прыяжджаў разам з Юравым у Менск студзені гэтага года.
"Я ня ведаю падставаў для ўнясеньня Юрава ў сьпіс пэрсонаў нон-грата для Беларусі. Думаю, што па вопыце таго, як гэта было калісьці з Суздальцавым, як гэта бывае ў Расеі даволі рэгулярна, гэтыя падставы ніколі не будуць агучаныя. Па сутнасьці, гэта дыскрымінацыя і немагчымасьць працаваць праваабаронцам сяброўскай краіны ў Беларусі. Місія была эфэктыўная і цалкам карэктная, не парушала ніякіх нормаў беларускага ці міжнароднага заканадаўства, працавала аб'ектыўна. І будзе працягваць працу. Такім чынам немагчыма спыніць працу праваабаронцаў, незалежна ад таго, адкуль яны прыяжджаюць у Беларусь. Гэта не па сяброўску і адносна Расеі, зь якой у Беларусі нібыта асаблівыя дачыненьні, і адносна праваабарончай супольнасьці, і адносна канкрэтнага чалавека, які тры месяцы з канца сьнежня аддаў на арганізацыю гэтай працы, жадаючы Беларусі толькі самага лепшага. Ніякіх сур'ёзных і прававых падставаў для спыненьня дзейнасьці Юрава і місіі Камітэту па міжнародным кантролі за захаваньнем правоў чалавека ў Беларусі пасьля сьнежаньскіх падзей я ня бачу".