У Японіі працягваюцца спробы спыніць перагрэў рэактараў на атамнай электрастанцыі «Фукусіма-Даічы». Гелікоптэры скідваюць ваду на небясьпечныя ўчасткі энэргаблёкаў. Паведамляецца, што асноўная ўвага скіраваная на трэці рэактар, які быў пашкоджаны пажарам і выбухам ў выніку моцнага землятрусу і цунамі ў мінулую пятніцу.
Японскія ўлады назвалі беспадстаўнымі выказаныя раней кіраўніком камітэту для кантролю за ядзернай энэргетыкай ЗША засьцярогі адносна поўнага выпарэньня вады ў адным з рэзэрвуараў з выкарыстаным ядзерным палівам на АЭС.
Кіраўнік Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргіі Юкія Амана заявіў, што выпраўляецца ў Токіо, каб пазнаёміцца, як вядуцца аварыйныя працы і даведацца пра неабходную дапамогу МАГАТЭ Японіі ў ліквідацыі наступстваў катастрофы.