Сёньня новы адвакат Андрэя Саньнікава Марына Кавалеўская атрымала магчымасьць для кароткай канфідэнцыйнай размовы з падабаронным.
У тым ліку адвакат атрымала зьвесткі пра стан здароўя Саньнікава. Маці вязьня Ала Ўладзімераўна кажа, што з гэтага стала зразумела, чаму ад яе не прымалі для сына некаторыя харчы.
«Я думала, што харчы ня бралі, бо ў яго з страўнікам нешта, а аказалася — запаліліся суставы. Адбілася, відаць, і што там халодна ў камэры, і ягоная траўма на Плошчы».