У апошнія дні ў Менску ў абменных пунктах назіраецца ажыятажны попыт на замежную валюту. Якія крокі могуць зрабіць улады, каб зьнізіць напружваньне на наяўным рынку? Наколькі доўга можа працягвацца гэты ажыятаж? Колькі будзе каштаваць даляр да канца году? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Леанід Злотнікаў.
Цыганкоў: Ці ўдасца ўладам зьнізіць ажыятаж нейкімі заявамі альбо давядзецца адмыслова даваць банкам дадаткова наяўную валюту? Ці надоўга гэты дэфіцыт валюты на наяўным рынку?
Злотнікаў: Ніякія заявы не дапамогуць, калі грошай у абменьніках ня будзе. Аб'ектыўна ўлада можа пратрымаць гэты курс яшчэ два-тры месяцы. Пакуль ён трымаюцца дзякуючы траце золатавалютных рэзэрваў. Калі ўлада пачне прадаваць прамысловыя аб'екты, калі пачнуцца паступленьні ад прыватызацыі ці ад новых запазычаньняў (патрэбны штомесяц адзін мільярд даляраў, каб затыкаць розныя дзіркі), тады дзяржава можа пратрымаць існуючы курс.
Але, наколькі я ведаю сытуацыю, чакаць рэгулярных паступленьняў грошай такіх памераў штомесяц малаверагодна.
Цыганкоў: Зараз улады стаяць перад двума няпростымі варыянтамі, кожны зь якіх мае вялікія мінусы. Ці могуць улады пайсьці на падзеньне курсу рубля з палітычнага пункту гледжаньня? Бо гэта зьніжэньне даходаў насельніцтва ў даляравым вымярэньні?
Злотнікаў: Як вядома, заробкі насельніцтва за першы месяц году і так упалі. Акрамя таго, даволі хутка растуць цэны – 4,2 працэнты за два месяцы гэта шмат. Інфляцыя зьядае даходы, і гэта азначае, што насельніцтву будзе і не да куплі валюты. Калі грошай будзе хапаць толькі ад заробку да заробку, то будзе і не такі вялікі попыт на валюту. Такім чынам, валютная праблема такім спосабам часткова вырашаецца. Насельніцтву давядзецца зацягваць паясы.
Цыганкоў: Ці рызыкнеце вы даць прагноз, якім можа быць курс беларускага рубля, напрыклад, на канец году?
Злотнікаў: Калі будзе наладжана прыцягненьне сродкаў ад прыватызацыі ці ад новых запазычаньняў, то гэты курс можна ўтрымаць. Але, паколькі інвэстыцыі ў беларускую эканоміку пакуль ня вельмі эфэктыўныя, то гэтую праблему ўсё роўна давядзецца вырашаць праз год-два.
Калі ж ня будзе гэтага паступленьня валюты, пра якое я казаў, то курс можа дасягнуць ужо сёлета 4000-4500 беларускіх рублёў за даляр.