Ірак: правяраюць чыноўнікаў

Ірацкі парлямэнт ініцыяваў праверку прыкладна 20 тысяч чыноўнікаў, якія падазраюцца ў выкарыстаньні пры сваім уладкаваньні на працу падробленых дыплёмаў аб адукацыі. Як кажуць экспэрты, што ўдзельнічаюць у праверцы, у сьпісе падазраваных – шэраг міністраў, іх намесьнікаў, а таксама некалькі ўплывовых заканадаўцаў.

Міністэрства адукацыі Іраку пакуль не камэнтуе гэту інфармацыю.