Японія: 1350 загінулых

Japan -- A comЯпонія: атамная электрастанцыя Фукусіма-1. У выніку выбуху на АЭС пачала плавіцца мэталічная каробка, што ізалюе ядзерны рэактар. Дакладныя маштабы разбурэньняў пакуль невядомыя.

Японія перажывае найбольш цяжкі крызіс з часоў Другой сусьветнай вайны. З такой заявай выступіў у сёньняшнім тэлезвароце прэм'ер-міністар краіны Наота Кан, камэнтуючы разбуральны землятрус, цунамі і праблемы на ядзерных аб'ектах краіны.

На гэты момант пацьверджана гібель больш за 1350 чалавек, паведамляе японскі тэлеканал NHK. Колькасьць зьніклых бязь зьвестак, аднак, налічвае дзясяткі тысяч чалавек. Улады выказваюць асьцярогі, што многія з гэтых людзей маглі загінуць.

Мільёны жыхароў краіны застаюцца без электрычнасьці. Больш за 300 тысяч чалавек былі эвакуаваныя ў адмысловыя сховішчы.

Сытуацыя на шэрагу атамных электрастанцыяў краіны, пашкоджаных у выніку землятрусаў, застаецца нестабільнай.