Адзін са стваральнікаў сайту odr.by супраць прымусовай дактыляскапіі ў Беларусі, Максім Русакоў, у інтэрвію Свабодзе тлумачыць, чаму многія людзі ня пагаджаюцца, што законапаслухмяным грамадзянінам варта здаваць адбіткі пальцаў.
Русакоў: Чаму? Гэта даволі складанае пытаньне. Бо ў розных людзей сваё сьветаадчуваньне. І тое, што для аднаго не выглядае складаным, для другога – гэта як плюнуць у твар. Напрыклад мне непрыемна тое. што мае адбіткі пальцаў, як у законапаслухмянага грамадзяніна, нейкім чынам будуць кожны раз зьвяраць з адбіткамі пальцаў некіх злачынцаў. Мне гэта вельмі непрыемна. Зусім. Я не магу гэта згадзіцца. Шмат хто ня згодны з тым, як адбываецца гэтая працэдура збору гэтым адбіткаў. Бо згодна з заканадаўствам, адбіткі зьяўляюцца канфідэнцыйнай інфармацыяй, якая мусіць надзейна захоўвацца. Ніякім чынам не прадугледжана зьбіраць адбіткі пальцаў на даму. Адбіткі здымаюцца ў спэцыяльным пакоі адмыслова падрыхтаваным чалавекам. Карткі з адбіткамі трэба захоўваць у зачыненых памяшканьнях, іх нельга нават выносіць з будынкаў органаў, што захоўваюць іх. А тут нейкія супрацоўнікі міліцыі ўсялякім спосабамі дамагаюцца тых адбіткаў, зьбіраюць іх, носяць невядома дзе. Што яны там зь імі робяць – ніхто ня ведае.
Знаткевіч: Наколькі чалавек абавязаны здаваць адбіткі?
Русакоў: Да гэтага моманту ніхто з тых, хто адмовіўся ад гэтага, ня быў пакараны. Чаму? Таму што ніякіх падстаў для таго, каб абавязаць нейкага грамадзяніна здаваць адбіткі, няма. У законе пра дактыляскапічную рэгістрацыю нідзе не напісана, што грамадзянін абавязаны здаваць. Там напісана "падлягае". Гэта не адно і тое ж. Таксама няма ніякіх тэрмінаў, калі мы абавязаны гэта зрабіць. Няма ніякіх вызначаных працэдураў, як мы павінны гэта рабіць. І, нарэшце, якія правы ёсьць у супрацоўнікаў унутраных спраў. Атрымліваецца, што правоў у іх патрабаваць нешта наконт адбіткаў пальцаў няма. Яны маюць права выклікаць толькі па крымінальнай ці адміністрацыйнай справе, а не для здачы адбіткаў. Таму ніякіх падстаў выклікаць і абавязаць чалавека няма.
Слухаць гутарку цалкам:

Максім Русакоў: Ніхто ня можа прымусіць здаць адбіткі пальцаў
Your browser doesn’t support HTML5