Чорныя сьпісы

Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка і Грышка абмяркоўваюць "чорныя сьпісы" дзеячаў культуры для дзяржаўных СМІ.








Чорныя сьпісы

Your browser doesn’t support HTML5

Чорныя сьпісы



Грышка:
Мацуйцеся, артысты! Прыйшоў паганы час.
Эпоха чорных сьпісаў вярнулася да нас.
Каго не атрымалася купіць альбо скарыць -
Забараніць, прыціснуць, паветра перакрыць.

Саўка:
Празнаваў васьмое марта я чатыры дня.
І цяпер ня ўсё ў парадку з мозгам у міня.
На работу как-та вышэл, толька сам ня свой…
Што-та сьлішкам, слышыш, Грышка, сьлішкам ты жывой.

Грышка:
І будуць табе ў вочы сумленна пазіраць:
Маўляў, усё дазволена – пісаць, сьпяваць ды граць,
А самі па інстанцыі званіць і гаварыць:
“Забараніць, прыціснуць, паветра перакрыць!”.

Саўка:
Празнаваў васьмое марта я чатыры дня.
І цяпер ня ўсё ў парадку зь нервамі ў міня.
Чуствую сібя ужасна, проста чуць жывой.
В жэнскі празьнік я, няшчасны, быў пабіт жаной.

Грышка:
Жывуць такія саўкі, і ім на ўсё пляваць.
А цэрбэрскія шаўкі сьпіс будуць папаўняць.
Такая ўжо ў іх праца, шаноўныя сябры, -
Забараніць, прыціснуць, паветра перакрыць…

Саўка:
Празнаваў васьмое марта я чатыры дня.
І цяпер ня ўсё ў парадку на душэ ў міня.
Выпіць румку алкаголю мне ужэ пара.
Астальное, друг Грыгорый, мне да фанара.