Якім будзе прысуд двум расейцам, што праходзяць па справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году, Арцёму Брэўсу і Івану Гапонаву, суд над якімі аднаўляецца 10 сакавіка?
Над гэтым разважаюць кіраўніца грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Вольга Карач, аглядальнік нашага радыё Віталь Цыганкоў і расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў.
Карач: Гандаль палітвязьнямі прыносіў Лукашэнку дывідэнды ў адносінах з Захадам. Лукашэнка зразумеў, што гандаль палітвязьнямі прыносіць грошы і палітычныя бонусы. Але расейцы – гэта зусім іншыя людзі. І гандаль людзьмі зь імі – ідэя не зусім удалая. Што б ні здарылася з гэтымі маладымі расейцамі, выйграе Расея. Калі пасадзяць гэтых расейцаў, гэта можна выкарыстаць у палітычных мэтах, папрацаваць са сваім насельніцтвам і паказаць, які ў нас сусед. А тады пераход на больш рынкавыя адносіны будзе проста патлумачыць. А калі вызваляць, то можна будзе прыпісаць сабе, як перамогу на зьнешнепалітычнай арэне.
Дракахруст: Паводле вас, для Лукашэнкі абодва варыянты кепскія, а для Масквы добрыя. Дык а які для яго найгоршы? Ад яго ж залежыць прысуд.
Карач: Я думаю, што ён іх пасадзіць. І не таму, што гэта больш выгадна Лукашэнку. Гэта будзе дэманстрацыяй яго раздражненьня Расеяй і яго няўдалай паездкай у Сочы. Яму важна даказаць, і найперш самому сабе, што ў гэтым доме гаспадар ён. Брэўсу і Гапонаву гэта будзе помста за Мядзьведзева і Пуціна.
Дракахруст: Андрэй, а вы згодны з ацэнкай, што з А.Брэўсам і І.Гапонавым Лукашэнка патрапіў у цугцванг – стан, калі любы ход пагаршае сытуацыю?
Суздальцаў: Паводле маіх зьвестак, Брэўс і Гапонаў атрымаюць умоўныя тэрміны. Але гэта не задавальняе расейскі бок. Усё, што тычыцца Беларусі, ад чэрвеня мінулага году ў расейскай палітычнай клясе ўспрымаецца вельмі востра. Справа гэтых двух хлопцаў успрымаецца ў Расеі ня менш востра, чым падзеі 19 сьнежня. І ўспрымаецца гэта як прыніжэньне Расеі.
Я разумею, чаму Лукашэнка так абвастрае сытуацыю. Ён убіў сабе ў галаву, што ён – пераможца каляровай рэвалюцыі. Зьвярніце ўвагу: толькі два замежнікі знаходзяцца на лаве падсудных, і абодва расейцы. Для Лукашэнкі гэта прынцыповае пытаньне. Але і для Расеі таксама. І умоўны прысуд – гэта таксама кепска для Расеі, бо іх няма за што судзіць. Яны атрымалі 15 сутак за ўдзел у недазволеным мітынгу, і гэтым усё павінна было скончыцца.
У Расеі нават за падзеі на Манежнай плошчы да крымінальнай адказнасьці прыцягнулі толькі тых, хто быў наўпрост датычны да забойства.
Калі Лукашэнка асудзіць Брэўса і Гапонава – гэта вельмі пагоршыць пэрспэктывы яго рэжыму.
Дракахруст: Віталь, а які ваш прагноз?
Цыганкоў: Адзінае, што можна сказаць: Брэўсу і Гапонаву ня будзе апраўдальнага прысуду. Гэта можна сказаць з гарантыяй. Я бліжэй да меркаваньня Андрэя. Мне здаецца, што можа быць ці ўмоўны тэрмін, ці арышт на 3 месяцы. Здаецца, што з пункту гледжаньня беларускай улады апошняе было б ідэальным варыянтам. Яны асуджаныя за пэўную віну, суд прызнаў гэта. А з іншага боку, паколькі яны ўжо адсядзелі фактычна два зь лішнім месяцы, яны могуць быць вызваленыя даволі хутка, літаральна празь некалькі дзён ці тыдняў. Такі варыянт мог бы дапамагчы Лукашэнку выблытацца з той сытуацыі, у якую ён неабачліва трапіў з гэтымі двума расейскімі грамадзянамі.
Мне здаецца, што Лукашэнка пачынае гульню на расейскія выбары 2012 году.
Заўважце яго фразу, якая прагучала пасьля яго візыту ў Сочы. Ён сказаў: да мяне ў Сочы падыходзілі многія расейцы і казалі добрыя словы. Ён пераконваў ці то сваіх слухачоў, ці то сябе, што ён ізноў запатрабаваная фігура сярод расейцаў. Хаця дадзеныя сацыялягічных апытаньняў сьведчаць пра паварот грамадзкай думкі ў Расеі ад Лукашэнкі. Магчыма, ён на гэта нэрвова рэагуе. Ён, магчыма, яшчэ ня ведае, як ён згуляе на расейскіх выбарах 2012 году, але здаецца, што ён шукае такую гульню.