Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн едзе ў Расею

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сёньня наведвае Хэльсінкі, зь якога пачалося яго эўрапейскае турнэ. Сёньня зь Фінляндыі Бадэн накіруецца ў Расею з трохдзённым візытам, а пасьля ў Малдову.

Байдэн правядзе перамовы з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым і прэм’ер-міністрам Уладзімерам Пуціным. Плянуецца абмяркаваньне спрэчных пытаньняў адносна проціракетнай абароны, пэрспэктывы далучэньня Расеі да Усясьветнай гандлёвай арганізацыі, сытуацыя на Блізкім Усходзе.