Выбух у Джалалабадзе

Мясцовыя улады ў Джалалабадзе паведамілі, што загінулі 2 чалавекі і 19 былі параненыя ў выніку двух бомбавых нападаў у гэтым горадзе на ўсходзе Аўганістане. У ліку ахвяраў і паліцыянты.

Першы выбух прагучаў каля будынку мячэці і, калі паліцыя і мінакі пасьпяшаліся на месца здарэньня для дапамогі параненым, выбухнула другая бомба.

Выбухі здарыліся ў часе сустрэчы ў мячэці сьвятароў, якія падтрымліваюць аўганскія ўлады.

У мінулым месяцы ў Джалалабадзе ў выніку тэракту сьмяротніка каля будынку банку загінулі 35 чалавек.