Міністар абароны ЗША прыбыў у Аўганістан

Пратэстоўцы ў Кабуле паляць выяву прэзыдэнта ЗША ў часе дэманстрацыі ў памяць забітых сіламі НАТО дзяцей. Аўганістан, 6 сакавіка 2011 г.

Міністар абароны ЗША Робэрт Гэйтс прыбыў у ЗША з нечаканым візытам. Яго візыт адбываецца ў тым часе, як ва Аўганістане ўспыхнула абурэньне сьмерцю дзяцей у выніку апэрацыі міжнародных вайсковых сілаў.

2 сакавіка гэлікоптары НАТО памылкова забілі дзевяць аўганскіх дзяцей. Трагедыя адбылася ва ўсходняй правінцыі Аўганістану Кунар.

Камандаваньне міжнародных сіл заявіла, што вайскоўца прынялі дзяцей за ваеўнікоў, якія нядаўна напалі на вайсковую базу ЗША. Вайскоўцы папрасілі прабачэньня, і прэзыдэнт ЗША выказаў глыбокае шкадаваньне з нагоды трагедыі.

Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай заявіў учора, што прабачэньні не зьяўляюцца “дастатковымі” і што ахвяры зь ліку цывільных грамадзянаў “больш не прымальныя”.