На паўночным захадзе Пакістану ў выніку выбуху ў мячэці загінулі як найменей 11 чалавек, больш як 20 параненыя.
Паводле сьведак, выбух у горадзе Наўшэра быў пасьля пятнічнай малітвы, на якую сабраліся сотні чалавек. У ліку ахвяраў – адно дзіця.
Паводле паліцыі, бомба была падкладзеная ў будынак мячэці загадзя. Адказнасьць за тэракт пакуль ніхто на сябе не ўзяў. У рэгіёне актыўна дзейнічаюць талібы і іншыя экстрэмісцкія ўзброенныя групоўкі.