Каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Зьміцер Бандарэнка быў дапытаны ў прысутнасьці адваката. Мікіта Ліхавід закончыў азнаямленьне са справай. Лідэраў «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава перавезьлі на Валадарку.
3 сакавіка сьледчы дапытаў Зьмітра Банадарэнку. Допыт адбываўся ў прысутнасьці адваката Мар’яны Сямешкі. Гэта быў першы допыт Бандарэнкі з канца сьнежня, калі актывісту штабу Андрэя Саньнікава выставілі абвінавачаньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
Падрабязнасьці пра допыт адвакат не паведаміла, спаслаўшыся на таямніцу сьледзтва. Пра Зьмітра Бандарэнку адвакат сказала, што схуднеў, але «захаваў бадзёры настрой», паведаміла «Свабодзе» жонка вязьня Вольга.
Яшчэ да трох вязьняў «амэрыканкі», якіх абвінавачваюць паводле справы 19 сьнежня, не выклікалі адвакатаў для правядзеньня у іх прысутнасьці допытаў. Гэта Мікола Статкевіч, Сяргей Марцалеў і Аляксандр Класкоўскі. Пры гэтым, паводле зьвестак сваякоў вязьняў, размовы са сьледчымі ў іх могуць адбывацца.
Вязень «Валадаркі» Мікіта Ліхавід скончыў азнаямленьне са справай, паведаміла маці абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках Алена Ліхавід. 4 сакавіка Алена плянуе сустрэцца з сынам ў турме:
«Сёньня мне патэлефанавала адвакат і сказала, што сьледчы дазволіў мне спатканьне з сынам. Гэта адзначае, што Мікіта закончыў азнаямленьне са справай. Заўтра зраніцы сьледчы сказаў мне прыехаць за дазволам на спатканьне. Заўтра я ўбачу свайго сына».
Алена Ліхавід — адна з тых, хто выходзіў на акцыі салідарнасьці і абароны вязьняў 19 сьнежня да КДБ. Падчас адной з такіх акцый жанчыну ледзь не затрымалі супрацоўнікі спэцслужбаў — дапамагло заступніцтва журналістаў.
Як пацьвердзілі сёньня на «Валадарцы», туды 2 сакавіка перавялі з Жодзінскага сьледчага ізалятара лідэраў «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава. Намесьніца кіраўніка «Маладога фронту» Наста Палажанка кажа, што хутка будзе прызначаны суд над Дашкевічам і Лобавым. Пакуль вядома дакладна толькі тое, што іх будуць судзіць у Маскоўскім судзе Менску.
Маладафронтаўцаў затрымалі 17 сьнежня, за два дні да прэзыдэнцкіх выбараў, і абвінавацілі ў зьбіцьці двух выпадковых мінакоў. «У ходзе разьбіральніцтва было ўстаноўлена, што Дашкевіч з двума прыяцелямі… з хуліганскіх памкненьняў беспадстаўна і наўмысна кулакамі і мэталічным цьвікадзёрам зьбілі двух грамадзян», — гаворыцца ў заяве міліцыі Менску.
Крымінальны кодэкс прадугледжвае за такія дзеяньні зьняволеньне на тэрмін ад 3 да 8 гадоў.
Маці Эдуарда Лобава Марына Лобава, са спасылкай на ліст ад сына з Жодінскага ізалятару, паведаміла, што да сына другі раз прыяжджалі для размовы супрацоўнікі контрвыведкі КДБ. Якое гэтае ведамства мае дачыненьне да справы аб хуліганстве, зьдзіўляецца Марына.
«Ліст нядаўна даслаў. Зноў яго дапытвалі з контравыведкі, на гэты раз падпалкоўнік прыяжджаў. Адно гэта даказвае, што затрымалі яго не за хуліганства, а за палітыку».
«Малады Фронт» і праваабаронцы заяўляюць пра палітычную падаплёку крымінальнай справы супроць Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава.
3 сакавіка сьледчы дапытаў Зьмітра Банадарэнку. Допыт адбываўся ў прысутнасьці адваката Мар’яны Сямешкі. Гэта быў першы допыт Бандарэнкі з канца сьнежня, калі актывісту штабу Андрэя Саньнікава выставілі абвінавачаньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
Падрабязнасьці пра допыт адвакат не паведаміла, спаслаўшыся на таямніцу сьледзтва. Пра Зьмітра Бандарэнку адвакат сказала, што схуднеў, але «захаваў бадзёры настрой», паведаміла «Свабодзе» жонка вязьня Вольга.
Яшчэ да трох вязьняў «амэрыканкі», якіх абвінавачваюць паводле справы 19 сьнежня, не выклікалі адвакатаў для правядзеньня у іх прысутнасьці допытаў. Гэта Мікола Статкевіч, Сяргей Марцалеў і Аляксандр Класкоўскі. Пры гэтым, паводле зьвестак сваякоў вязьняў, размовы са сьледчымі ў іх могуць адбывацца.
Вязень «Валадаркі» Мікіта Ліхавід скончыў азнаямленьне са справай, паведаміла маці абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках Алена Ліхавід. 4 сакавіка Алена плянуе сустрэцца з сынам ў турме:
Заўтра я ўбачу свайго сына.