Санкцыі супраць Кадафі каштуюць Расеі 4 мільярды

Сяргей Чэмезаў – ачольнік расейскага дзяржаўнага канцэрну Ростехнологии

Страты Расеі ад міжнароднай забароны на пастаўкі зброі ў Лібію складуць 4 мільярды даляраў. З такой заявай выступіў сёньня ачольнік дзяржаўнага канцэрну "Ростехнологии" Сяргей Чэмезаў.

Арабскі сьвет зьяўляецца найбуйнейшым пакупніком расейскай зброі пасьля Кітаю ды Індыі.