Л.Баршчэўскі: апазыцыя БНФ была супраць прэзыдэнцтва і мела рацыю

2 сакавіка 1994 году, роўна 17 гадоў таму, Вярхоўны Савет ўхваліў прэзыдэнцкую форму кіраваньня для Беларусі. Госьць эфіру – былы дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Лявон Баршчэўскі.

Абламейка: Апазыцыя БНФ, да якой вы належалі, выступала супраць прэзыдэнцкай формы кіраваньня ў Беларусі. На вашу думку, прайшоўшыя 17 гадоў пацьвердзілі рацыю БНФ?

На жаль, гэта і прывяло да таго, што прэзыдэнцтва было ўведзена, і мы перажываем наступствы таго і сёньня. Спадар Лябедзька асабліва балюча перажывае гэтыя наступствы за кратамі
Баршчэўскі:
Безумоўна, пацьвердзілі. Таму што для мэнтальнасьці беларусаў, як і для іх бліжэйшых суседзяў, тых жа прыбалтаў, прэзыдэнт з сымбалічнымі паўнамоцтвамі або і адсутнасьць такой пасады – гэта больш бясьпечная форма кіраваньня, якая б не прывяла да дыктатуры, што ўсталявалася ў краіне цяпер. У гэтым я не сумняваюся. Рэч у тым, што, на жаль, мы выйгравалі і супраціўляліся прэзыдэнцтву, пакуль іншыя дэмакраты былі на нашым баку. Але потым частка дэмакратычнай апазыцыі на чале з Генадзем Карпенкам і тымі, хто падтрымліваў тагачасную Аб'яднаную дэмакратычную партыю, памянялі сваю думку наконт прэзыдэнцтва і былі перакананыя, што моцнае прэзыдэнцтва патрэбнае. На жаль, гэта і прывяло да таго, што прэзыдэнцтва было ўведзена, і мы перажываем наступствы таго і сёньня. Спадар Лябедзька асабліва балюча перажывае гэтыя наступствы за кратамі.

Абламейка: А як, на вашу думку, магла б павярнуцца гісторыя Беларусі, каб у 1994 годзе была захаваная парлямэнцкай форма кіраваньня?

Гісторыя – гэта такая штука, на жаль, што здараецца ўсё, што абумоўлена гістарычна
Баршчэўскі:
Ведаеце, у 1994 годзе мы б яе захавалі, але падобна на тое, што да ўлады на фоне таго крызісу ўсё роўна прыйшлі б сілы і людзі (хай сабе ў парлямэнт), якія б праціснулі гэтую прэзыдэнцкую форму кіраваньня. І мы б яе атрымалі – можа, не ў 94-м, але ў 96-м або 98-м годзе. Гісторыя – гэта такая штука, на жаль, што здараецца ўсё, што абумоўлена гістарычна. А калі пафантазіраваць, то канечне, у нас была б ужо разьвітая шматпартыйная сыстэма, якая толькі і ёсьць гарант ад дыктатуры і аўтарытарызму.

Абламейка: Уявім сабе, што ў Беларусі наступілі перамены, некуды зьнік цяперашні рэжым, адбываюцца свабодныя выбары і гэтак далей. Ці магло б у такой сытуацыі наша грамадзтва, найперш палітычная эліта, вярнуцца да ідэі парлямэнцкай рэспублікі? Ці ўжо прэзыдэнцтва будзе назаўсёды, усе палітыкі
без шматпартыйнасьці ўсё роўна скоцімся ў балота дыктатуры і аўтарытарызму
будуць хацець усесьціся ў прэзыдэнцкае крэсла?

Баршчэўскі: Ведаеце, такая небясьпека існуе. Рэч у тым, што на мінулых выбарах у першых шэрагах ішлі лідэры, якія скептычна ставяцца да партыяў і самі беспартыйныя. А пры такім стаўленьні прагназаваць, што такі прэзыдэнт шмат намаганьняў укладаў бы ў разьвіцьцё шматпартыйнай сыстэмы, цяжка. А без шматпартыйнасьці ўсё роўна скоцімся ў балота дыктатуры і аўтарытарызму.

Размова зь Лявонам Баршчэўскім. 2.3.2011

Your browser doesn’t support HTML5

Размова зь Лявонам Баршчэўскім. 2.3.2011