Жонка прэзыдэнта Польшчы Ганна Камароўская патэлефанавала Люцыне Бяльзацкай, маці беларускай журналісткі Ірыны Халіп, якую трымаюць пад хатнім арыштам.
"Ганна Камароўская сказала, што падтрымлівае нас, пыталася пра тое, якую яна можа дапамогу нам аказаць. Я сказала, што для нас вялікая падтрымка – гэта тое, што Польшча і ўвесь цывілізаваны сьвет нас падтрымліваюць і цікавяцца нашай сытуацыяй. Яшчэ яна цікавілася справамі Ірыны, як яна сябе адчувае. Я казала, што Ірына – моцная жанчына. Ганна Камароўская ўсё ведала пра ўмовы, у якіх знаходзіцца Ірына, пра Даньку. Яна сказала, што тое, што Іра – моцная, бачна па яе паводзінах, па яе стаўленьні да ўсяго.
Таксама Ганна Камароўская прасіла перадаць цёплыя пажаданьні, каб усё гэта скончылася, Андрэю Саньнікаву. Мне давялося сказаць, што пакуль я нічога не магу яму перадаць, але пазьней – абавязкова."
Паводле Люцыны Бяльзацкай, з Ганнай Камароўскай яна размаўлялі без перакладчыка. "Я гаварыла па-беларуску і выкарыстоўвала свой запас польскіх словаў. Ганна Камароўская таксама выкарыстоўвала шмат нашых словаў, мы добра разумелі адна адну", – сказала Свабодзе Люцына Халіп.
28 лютага Ганна Камароўская таксама мела гутаркі па тэлефоне з жонкай Алеся Міхалевіча Міланай Міхалевіч і жонкай Мікалая Статкевіча Марынай Адамовіч.