Паводле дадзеных ААН, ахопленую хваляваньнямі Лібію цягам мінулага тыдню пакінулі больш як 100 тысяч чалавек.
Паводле каардынатара міжнароднай праграмы па дапамозе ў надзвычайных сытуацыях Валеры Эймас, дзесяткі тысяч чалавек зь Лібіі ўцяклі ў Туніс і Эгіпет, яшчэ тысяча – у Нігэр.
ЭЗ пасьля Рады бясьпекі ААН абвясьціў аб санкцыях супраць лібійскага лідэра Муамара Кадафі. Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан, у часе свайго сёняшняга выступу на паседжаньні Рады ААН па правах чалавека заявіла, што для Кадафі надышоў час адстаўкі.
Міжнародны крымінальны суд, які абвясьціў аб пачатку папярэдняга расьследваньня магчымых злачынстваў супраць чалавечнасьці ў Лібіі, мае дадзеныя аб больш як 2000 ахвяраў у часе сутыкненьняў дэманстрантаў з сіламі бясьпекі.