Якім яно можа быць? Якія ўрокі з гэтых падзеяў вынікаюць для беларускай дэмакратыі? Ці ня можа гэты каскад рэвалюцыяў адкрыць новыя магчымасьці для існага беларускага рэжыму?
Гэтыя тэмы ў Экспэртызе Свабоды абмяркоўваюць дактары паліталёгіі Віталь Сіліцкі і Аляксей Пікулік.
Дракахруст: Віталь, вы ў свой час пісалі адмысловую працу пра тое, як "каляровыя" рэвалюцыі адбіваюцца на іншых краінах, пра мэханізм гэтага "заражэньня", пра тое, як вучацца і дыктатары, як дзейнічае "аўтарытарны інтэрнацыянал". Як цяперашнія рэвалюцыі ў арабскіх краінах могуць адбіцца на Беларусі?
Вы таксама ў свой час казалі, што ў 2003 годзе ўратавала вайна ў Іраку, якая выклікала скачок сусьветных цэнаў на нафту. Тое, што і зараз цана на нафту пайшла ўгару – ці ня можа стаць для яго выратавальным кругам?
Сіліцкі: Можа, калі яму дадуць магчымасьць атрымліваць нафтавую рэнту. Калі не, дык проста будзе дарагая імпартная нафта для Беларусі.
Арабскія рэвалюцыі – гэта магутны ўдар па мазгах Лукашэнкі, гэта страх, гэта пошук ворагаў. Але гэтыя рэвалюцыі – гэта народныя паўстаньні, якія яшчэ незразумела да чаго прывядуць. Прыхільнікам дэмакратыі яшчэ рана радавацца, а вось дыктатарам ужо час сумаваць. Паказальна тое, што любыя меры, якія ты прымаеш, зь цягам часу (праўда, вялікага часу, нават ня 10–15 гадоў) нядзейнічаюць. Калі грамадзтва губляе страх і выходзіць на вуліцу, то ня дзейнічаюць ні прэвэнтыўныя меры, ні палітыка пугі і перніка. Заўважце, што гэты рэвалюцыйны крызіс ахапіў як бедныя, гэтак і заможныя краіны, як прасунутыя цывілізацыйна, гэтак і не, гамагенныя і ня вельмі гамагенныя, з моцным рэпрэсіўным апаратам і зь ня надта моцным. Час надыдзе, дык невядома куды і схавацца. Падзеньне Лібіі паказвае, што калі выпадае яшчэ адно зьвяно з ланцугу аўтарытарнага інтэрнацыяналу, то куды бегчы потым? Гэта час задумацца для дыктатараў, для іх памагатых, якія загады ім давядзецца праз 10 гадоў выконваць, задумацца, ці перажывуць яны ўсё гэта.
Дракахруст: Аляксей, Аляксандар Лукашэнка зараз засмучаны падзеямі ў арабскім сьвеце, пра гэта сьведчыць хаця б яго выступ падчас наведваньня вайсковай часткі. Але ці ня можа ён нават выйграць у выніку гэтых пераменаў? Вось зараз цана на нафту пайшла ўгару. Акрамя таго, калі ў гэтых краінах запануе хаос ці прыйдуць да ўлады ісламісты, ці нават не ісламісты, але антызаходнія рэжымы – гэта таксама адкрые перад Лукашэнкам палітычную пэрспэктыву.
Пікулік: Я абсалютна згодны. Беларусь будзе атрымліваць больш прыбыткаў ад нафты, калі цана на яе будзе расьці, а яна будзе расьці, як бы яе не спрабавалі зараз стрымліваць.
Акрамя таго, тут будзе вялікі дэманстрацыйны эфэкт. І калі Лукашэнка заявіў, што ён ужыве войска ў выпадку масавых беспарадкаў, у выпадку спробы зрабіць рэвалюцыю, то такія заявы зробяцьуражаньне на беларускае грамадзтва. Лукашэнку павераць.
Цяперашнія падзеі разьбіваюць міт пра тое, што дэмакратычныя рэвалюцыі заўсёды бяскроўныя. У Лібіі ўжо 2000 забітых.
Калі ў гэтых краінах усталююцца антызаходнія рэжымы, то ў Лукашэнкі зьявіцца значна больш сяброў, сяброў шчодрых, з рэсурсамі, якія з задавальненьнем прымуць у сваё кола эўрапейскага лідэра руху недалучэньня.
Дракахруст: Віталь, "каляровыя рэвалюцыі" нулявых гадоў, пра якія вы пісалі, адбываліся ўсё ж у нашым цывілізацыйным рэгіёне. А рэвалюцыя ў арабскім сьвеце – гэта для беларусаў як рэвалюцыя на Марсе. З іншага боку, рэха гэтых рэвалюцый зараз адгукнулася нават у Кітаі, які ад арабскага сьвету такі ж далёкі, як і Беларусь. Дык як далёка можа паўзьдзейнічаць гэты мэханізм заражэньня?
Сіліцкі: Ёсьць урокі. Той урок, што выйсьці на вуліцу на гадзінку і спадзявацца, што рэжым зваліцца, не выпадае. Досьвед паказвае, якіх высілкаў вымагае зьмена сыстэмы ў краіне, рэжым у якой падобны на беларускі.
Што да культурных фактараў, то ў арабскім сьвеце ён спрацаваў. Акрамя таго, мы жывем у глябальным сьвеце, дзе Twitter і Facebook ёсьць паўсюль. Наш палітычны рэжым паводле канструкцыі вельмі падобны на арабскі. Але ён паказвае, што таго, што мы робім, каб яго зьмяніць, цалкам недастаткова.
Дракахруст: А як вы ацэньваеце пэрспэктыву гэтага "заражэньня"? Вось вы сказалі, што Лукашэнка там зброяй палохае. Дык Кадафі яе і ўжывае, але яму гэта ня надта дапамагае.
Пікулік: Наконт дэмакратычнага рэвалюцыйнага аптымізму, які перакідваецца на суседнія краіны, я тут больш скептычны. Так, ёсьць эфэкт дэманстрацыі, ёсьць досьвед, што ў апазыцыі атрымліваецца скідаць дыктатараў, якія знаходзяцца ва ўладзе доўгі час. Але большую ролю адыгрываюць канкрэтныя арганізацыі, канкрэтныя людзі, якія атрымлівалі вопыт і рыхтавалі рэвалюцыі.
Эўрапейскія дэмакратычныя рэвалюцыі – Сэрбія, Грузія, Украіна былі пасьпяховымі, быў эфэкт перадачы менавіта таму, што па вялікім рахунку за імі стаяла арганізацыйная і тэхнічная дапамога адных і тых жа людзей. Я не кажу пра ўсяленскую змову, я кажу пра трэнінгактывістаў, пра лепшыя практыкі, якія дапамагалі змагацца з недэмакратычнымі рэжымамі. Я ня думаю. што гэтыя ж людзі стаялі за цяперашняй хваляй панарабскай рэвалюцыі.
Я ня думаю. што тут ёсьць рэальная пагроза для Лукашэнкі, што гэтыя настроі перакінуцца на нас. Гэта надта далёка, гэта розныя кантэксты, рэвалюцыі адбываюцца на фоне галечы ў гэтых краінах, там ёсьць сур'ёзныя эканамічныя прычыны зьмены гэтых рэжымаў, якія больш доўгачасовыя і больш рэпрэсіўныя, чым нават цяперашні беларускі рэжым.
Але зразумела, што Лукашэнка па-чалавечы напалоханы. Ідэалы і ролевыя мадэлі дыктатараў пачынаюць ламацца, дыктатары пачынаюць падаць і ў Лукашэнкі ёсьць пачуцьцё спачуваньня калегам і разуменьня, што ён ня хоча дапусьціць таго ж.
Гэтыя тэмы ў Экспэртызе Свабоды абмяркоўваюць дактары паліталёгіі Віталь Сіліцкі і Аляксей Пікулік.
Рэха арабскіх рэвалюцый у Беларусі
Your browser doesn’t support HTML5
Дракахруст: Віталь, вы ў свой час пісалі адмысловую працу пра тое, як "каляровыя" рэвалюцыі адбіваюцца на іншых краінах, пра мэханізм гэтага "заражэньня", пра тое, як вучацца і дыктатары, як дзейнічае "аўтарытарны інтэрнацыянал". Як цяперашнія рэвалюцыі ў арабскіх краінах могуць адбіцца на Беларусі?
Вы таксама ў свой час казалі, што ў 2003 годзе ўратавала вайна ў Іраку, якая выклікала скачок сусьветных цэнаў на нафту. Тое, што і зараз цана на нафту пайшла ўгару – ці ня можа стаць для яго выратавальным кругам?
Сіліцкі: Можа, калі яму дадуць магчымасьць атрымліваць нафтавую рэнту. Калі не, дык проста будзе дарагая імпартная нафта для Беларусі.
Арабскія рэвалюцыі – гэта магутны ўдар па мазгах Лукашэнкі, гэта страх, гэта пошук ворагаў. Але гэтыя рэвалюцыі – гэта народныя паўстаньні, якія яшчэ незразумела да чаго прывядуць. Прыхільнікам дэмакратыі яшчэ рана радавацца, а вось дыктатарам ужо час сумаваць. Паказальна тое, што любыя меры, якія ты прымаеш, зь цягам часу (праўда, вялікага часу, нават ня 10–15 гадоў) ня
Арабскія рэвалюцыі – гэта магутны ўдар па мазгах Лукашэнкі.
Дракахруст: Аляксей, Аляксандар Лукашэнка зараз засмучаны падзеямі ў арабскім сьвеце, пра гэта сьведчыць хаця б яго выступ падчас наведваньня вайсковай часткі. Але ці ня можа ён нават выйграць у выніку гэтых пераменаў? Вось зараз цана на нафту пайшла ўгару. Акрамя таго, калі ў гэтых краінах запануе хаос ці прыйдуць да ўлады ісламісты, ці нават не ісламісты, але антызаходнія рэжымы – гэта таксама адкрые перад Лукашэнкам палітычную пэрспэктыву.
Пікулік: Я абсалютна згодны. Беларусь будзе атрымліваць больш прыбыткаў ад нафты, калі цана на яе будзе расьці, а яна будзе расьці, як бы яе не спрабавалі зараз стрымліваць.
Акрамя таго, тут будзе вялікі дэманстрацыйны эфэкт. І калі Лукашэнка заявіў, што ён ужыве войска ў выпадку масавых беспарадкаў, у выпадку спробы зрабіць рэвалюцыю, то такія заявы зробяць
Калі ў гэтых краінах усталююцца антызаходнія рэжымы, то ў Лукашэнкі зьявіцца значна больш сяброў.
Цяперашнія падзеі разьбіваюць міт пра тое, што дэмакратычныя рэвалюцыі заўсёды бяскроўныя. У Лібіі ўжо 2000 забітых.
Калі ў гэтых краінах усталююцца антызаходнія рэжымы, то ў Лукашэнкі зьявіцца значна больш сяброў, сяброў шчодрых, з рэсурсамі, якія з задавальненьнем прымуць у сваё кола эўрапейскага лідэра руху недалучэньня.
Дракахруст: Віталь, "каляровыя рэвалюцыі" нулявых гадоў, пра якія вы пісалі, адбываліся ўсё ж у нашым цывілізацыйным рэгіёне. А рэвалюцыя ў арабскім сьвеце – гэта для беларусаў як рэвалюцыя на Марсе. З іншага боку, рэха гэтых рэвалюцый зараз адгукнулася нават у Кітаі, які ад арабскага сьвету такі ж далёкі, як і Беларусь. Дык як далёка можа паўзьдзейнічаць гэты мэханізм заражэньня?
Сіліцкі: Ёсьць урокі. Той урок, што выйсьці на вуліцу на гадзінку і спадзявацца, што рэжым зваліцца, не выпадае. Досьвед паказвае, якіх высілкаў вымагае зьмена сыстэмы ў краіне, рэжым у якой падобны на беларускі.
Што да культурных фактараў, то ў арабскім сьвеце ён спрацаваў. Акрамя таго, мы жывем у глябальным сьвеце, дзе Twitter і Facebook ёсьць паўсюль. Наш палітычны рэжым паводле канструкцыі вельмі падобны на арабскі. Але ён паказвае, што таго, што мы робім, каб яго зьмяніць, цалкам недастаткова.
Выйсьці на вуліцу на гадзінку і спадзявацца, што рэжым зваліцца, не выпадае.
Дракахруст: А як вы ацэньваеце пэрспэктыву гэтага "заражэньня"? Вось вы сказалі, што Лукашэнка там зброяй палохае. Дык Кадафі яе і ўжывае, але яму гэта ня надта дапамагае.
Пікулік: Наконт дэмакратычнага рэвалюцыйнага аптымізму, які перакідваецца на суседнія краіны, я тут больш скептычны. Так, ёсьць эфэкт дэманстрацыі, ёсьць досьвед, што ў апазыцыі атрымліваецца скідаць дыктатараў, якія знаходзяцца ва ўладзе доўгі час. Але большую ролю адыгрываюць канкрэтныя арганізацыі, канкрэтныя людзі, якія атрымлівалі вопыт і рыхтавалі рэвалюцыі.
Эўрапейскія дэмакратычныя рэвалюцыі – Сэрбія, Грузія, Украіна былі пасьпяховымі, быў эфэкт перадачы менавіта таму, што па вялікім рахунку за імі стаяла арганізацыйная і тэхнічная дапамога адных і тых жа людзей. Я не кажу пра ўсяленскую змову, я кажу пра трэнінг
Эўрапейскія дэмакратычныя рэвалюцыі былі пасьпяховымі менавіта таму, што за імі стаяла арганізацыйная і тэхнічная дапамога адных і тых жа людзей.