Лібію пакідаюць дзясяткі тысяч замежнікаў

Працягваецца эвакуацыя замежных грамадзянаў зь Лібіі.

Турэччына паведаміла, што праводзіць найбуйнейшую ў сваёй гісторыі масавую эвакуацыю – у Лібіі знаходзяцца каля 25 тысяч турэцкіх грамадзянаў.

Эўразьвяз арганізаваў вываз зь Лібіі прыкладна 10 тысяч чалавек.

Захады для эвакуацыі сваіх грамадзянаў зрабілі таксама ЗША, Расея, Кітай, Індыя, Чарнагорыя, іншыя краіны.