У сталіцы Емэну Сане сёньня раніцаю адзін дэманстрант загінуў, калі прыхільнікі ўраду і паліцыянты спрабавалі разагнаць лягер удзельнікаў пратэсту побач зь мясцовым унівэрсытэтам.
У сераду пратэсты ў цэнтры Саны працягваліся – да маніфэстантаў далучаюцца тысячы прыхільнікаў пераменаў, у тым ліку знаныя прадстаўнікі емэнскай інтэлігенцыі.
За няпоўныя два тыдні дэманстрацыяў з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Емэну Алі Абдулы Салеха загінулі ня менш як 12 чалавек. Салех кіруе краінаю 32 гады.