20 гадоў таму — 25 жніўня 1991 году — Беларусь здабыла незалежнасьць. Пад дакумэнтам, які стаў падмуркам нашай свабоды, ня проста подпісы — лёсы людзей. Сваім жыцьцём яны пісалі гісторыю — верылі і змагаліся, любілі і ненавідзелі. А ў спадчыну дзецям пакінулі цэлую краіну. Як склаліся лёсы тых, хто зрабіў Беларусь незалежнай? Як ацэньваюць зробленае іх дзеці?
Пад прозьвішчам Вячорка ўжо ўтварылася паўнавартасная палітычная дынастыя. Яе заснавальнік — Рыгор Вячорка, эканамічны дарадца Пятра Машэрава, дэпутат двух скліканьняў Вярхоўнага савету БССР і аўтар ключавых эканамічных праграмаў рэспублікі. Ягоны сын Вінцук Вячорка засноўваў рухі і арганізацыі, якія сталі фундамэнтам адраджэньня канца ХХ стагодзьдзя — "Майстроўню", "Талаку", Беларускі народны фронт. Прадоўжыў дынастыю Франак Вячорка. Біяграфія гэтага 22-гадовага юнака ў беларускай Вікіпэдыі ў два разы даўжэйшая за біяграфію ягонага бацькі. Часам нават здаецца, што кожны рух гэтага хлопца робіцца падзеяй. Вінцук і Францішак Вячоркі — героі сёньняшняй праграмы.
Як для дзеяча адраджэньня, Вінцук Вячорка мае ня самае звычайнае паходжаньне. Мала хто зь дзяцей пасьпяховых савецкіх чыноўнікаў высокага рангу, якім безумоўна быў Рыгор Вячорка, рызыкаваў сваім дабрабытам і бясхмарнымі пэрспэктывамі дзеля ідэйнай адданасьці.
Вінцук Вячорка: "Працавітая сям’я, сям’я спэцыялістаў: бацька — эканаміст, маці — пэдагог, а пасьля рэдактар. Перад вачыма прыклад адказнай, сумленнай і ахвярнай працы. А па-другое, калі гаварыць пра беларушчыну, то, пры ўсёй складанасьці 60—70-х гадоў, думаю, што беларушчына, якую я атрымаў у спадчыну, якраз праяўлялася ў вернасьці найперш працоўным традыцыям, у ціхім, але ўпартым зьберажэньні беларускіх традыцыйных навыкаў. Калі ж гаварыць пра нейкія палітычныя самаідэнтыфікацыі, то я да іх даходзіў сам, і калі гаварыць пра бацьку, якога ўжо 4 гады як няма, то ён толькі пасьля здабыцьця незалежнасьці многае мне расказаў са сваіх сапраўдных поглядаў, свайго сапраўднага стаўленьня да савецкай улады, а ён усё ж такі нарадзіўся не пад савецкай уладай.
А маці мая ў дні путчу была ў выдавецтве, дзе яна працавала, адной з тых, хто падпісаў антыпутчаўскую заяву.
Бацька мае па-свойму ўнікальны радавод — так званыя Мерлінскія хутары. Гэта мясьціна, якая цяпер на мапе пустая. Яна на сутыку Берасьцейскай і Гомельскай абласьцей, дакладней кажучы, Столінскага і Жыткавіцкага раёнаў і Ўкраіны. Гэта балоты, цяпер яны лічацца непраходнымі, а ў пачатку мінулага стагодзьдзя там людзі куплялі на раты, у растэрміноўку, зямлю і яе разворвалі. Як умелі, адваёўвалі ў балатоў. Зрэшты, з балатамі жылі дружна. Потым саветы забралі іхную зямлю пад палігон. І мой бацька належыць да аднаго з такіх мерлінскіх родаў — людзей, якія сваёй працай, сваім мазалём здабывалі сабе не сказаць каб дабрабыт, але аснову для існаваньня. Ён быў адзіны зь вялікай сям’і, якога бацька зусім маладым накіраваў вучыцца. Бацька ягоны, мой дзед, Мікалай Трахімавіч, казаў: "Грунт — гэто Грышу навучыць". І ён вывучыўся, ён стаў эканамістам, мяркую, ня самым кепскім у Беларусі эканамістам, які ня так "сьвяціўся", але рэальна спрычыніўся да таго, што і ў Беларусі была ня самая кепская эканамічная сытуацыя ў 70-я і першай палове 80-х гадоў, і да стварэньня падвалінаў эканомікі незалежнай Беларусі.
Мама хутчэй гараджанка ўжо, яна вырасла ў Пінску. І яна паўплывала на мяне падсьвядома выбарам сваёй прафэсіі. Яна філёляг з адукацыі, выкладчыца беларускай і расейскай мовы і літаратуры. Яна ў Берасьці, калі я быў маленькі, працавала ў вечаровай школе, дзе выкладала расейскую мову і літаратуру. Адпаведна, дома было шмат кніг. Ну, я думаю, што гэтыя кнігі выявілі нейкія мае схільнасьці, здольнасьці. Натуральна, што мовазнаўцам я б ня стаў, калі б ня гэтыя кнігі дома. Яны менавіта зацікавілі мяне шматмоўем сьвету. Я стаў чуйна паглынаць разнамоўныя сыгналы, якія ў Берасьці былі, іх было лягчэй пачуць. Родны дыялект, такі мяшаны, давыд-гарадоцка-гараднянскі дыялект бацькавых родзічаў, берасьцейскі дыялект вёсак, куды мы выяжджалі адпачываць, польскую мову, якую з пэўнага моманту можна было пачуць ня толькі ў радыё. Яе я засвоіў яшчэ ў Берасьці.
Відаць, вось гэтая філялягічная адкрытасьць на сьвет дапамагла мне здабыць і палітычную адкрытасьць".
Спадар Вячорка зазначае, што ягоны бацька ніколі не належаў да кар’ерных чыноўнікаў. Ягоная вера ў ідэйную рацыю сына праяўлялася ня толькі ў слоўнай падтрымцы, але і ў цалкам канкрэтных справах. Рыгор Вячорка негалосна рэцэнзаваў эканамічную частку праграмаў Беларускага народнага фронту і нават напісаў некаторыя іх разьдзелы. Хаця ў тыя часы гістарычны раскол праходзіў наўпрост празь сем’і.
Вінцук Вячорка: "Быў такі эпізод на мітынгу ў 90-м годзе. Гэта быў першы масавы мітынг уласна Беларускага народнага фронту, на стадыёне Дынама, думаю, што там было 20—30 тысяч чалавек. Я быў вядучым. І кіраўніцтва Менскай гарадзкой арганізацыі КПБ, у прыватнасьці сакратар па ідэалёгіі, выступілі з ініцыятывай, абсалютна цынічнай — па партыйнай лініі загадаць майму бацьку выступіць з водпаведзьдзю нацыяналістам і так званым дэмакратам. Значыць, я вяду сход, а ён выступае на ім апанэнтам. Бацька катэгарычна адмовіўся, але вось гэтая подлая задума застанецца на сумленьні тых, хто яе плянаваў. Для майго бацькі гэта было таксама вельмі моцным уражаньнем. Ён гэтым прадэманстраваў, які ён ёсьць".
Франак Вячорка сьцьвярджае, што асоба дзеда Рыгора, які ўсяго дабіўся ўласнымі сіламі і ведамі, асабліва важная для яго. Тым больш горкай была ягоная несправядлівая страта.
Франак Вячорка: "Асабіста я лічу, што майго дзеда забіў Лукашэнка, забіла лукашэнкаўская сыстэма. Калі зьмянілася ўлада і мой дзед працаваў у Нацыянальным банку, зрабілі ўсё, каб яго з гэтага банку выціснуць, каб яго скампрамэтаваць. У выніку мой дзед моцна захварэў на рак, нягледзячы на гэта працягваў працаваць, шмат гадоў змагаўся і памёр. Гэтая хвароба яго проста зьнішчыла. Ціснулі на яго, звычайна вельмі здаровага чалавека, за майго бацьку, ён вельмі хваляваўся, вельмі перажываў, усяляк спрабаваў дапамагчы. Але гэта не дапамагло. Псыхалягічная нагрузка, нэрвы, хваляваньне. Проста яго зьелі, зьнішчылі. Гэта яшчэ адна рэч, якую я не магу прабачыць гэтай уладзе".
Рыгор Вячорка памёр у 2007 годзе.
Ці ён мог бы ўпісацца ў цяперашнюю сыстэму?
Вінцук Вячорка: "Катэгарычна ня мог. Ён выдатна ацаніў гэтую сыстэму адразу, як гэты чалавек прыйшоў да ўлады. Ён ня мог не параўноўваць нават прынцыпу кадравага, усё ж такі на ягонай памяці ў ранейшай сыстэме, у якой былі свае рамкі, свае ідэалягічныя жорсткія законы, абмежаваньні, на некаторыя пасады павінны былі трапляць прафэсіяналы. Тут ён з жахам бачыў, што пануе прынцып асабістай адданасьці і кампраматных кручкоў. Ён з жахам успамінаў, як адзін віцэ-прэм’ер яму напісаў рэзалюцыю: "Нас крытыкуюць за інфляцыю, патрабую гэтае пытаньне вырашыць у трохдзённы тэрмін". Ён проста месца сабе не знаходзіў ад абурэньня, калі каля яго зьяўляліся такія некампэтэнтныя людзі. І вось на самым пачатку для яго гэтая ўлада была некампэтэнтнай, а пасьля яшчэ і абсалютна разбуральнай для беларускай дзяржаўнасьці і незалежнасьці, для эканамічных падвалінаў якой ён сёе-тое зрабіў. Ён быў каардынатарам распрацоўкі канцэпцыі эканамічнага сувэрэнітэту яшчэ Беларускай ССР, у самыя апошнія гады яе існаваньня, яшчэ перад абвяшчэньнем незалежнасьці. Ён быў удзельнікам вельмі цяжкіх перамоваў яшчэ перад развалам СССР і пасьля яго ў рамках СНД, за правы і магчымасьці Беларусі як адной са спадкаемцаў СССР. І я ведаю, што мой бацька спрычыніўся да незалежнасьці Беларусі і меў маральнае права ацэньваць тых, хто гэтую незалежнасьць падрывае".
А што сталася зь ягонымі эканамічнымі ідэямі?
Вінцук Вячорка: "Тая рэзалюцыя, пра якую я гаварыў, яна і сьведчыць пра рознасьць узроўню кампэтэнцыі. Натуральна, што ён прыхільнік вызваленьня эканамічнай ініцыятывы, ён прыхільнік рынкавых падыходаў. Трэба зазначыць, што ён выкарыстоўваў яшчэ ў савецкі час любую магчымасьць — так званы "гаспадарчы разьлік" у межах жорсткай савецкай сыстэмы для разьняволеньня эканамічнай ініцыятывы кіраўнікоў прадпрыемстваў. Як "заходнік" ён выдатна разумеў, што свабодны чалавек — чалавек, які валодае ўласнасьцю — гэта зусім ня тое, што раб, у пляне прадукцыйнасьці працы. Ён перастаў быць запатрабаваны як экспэрт фактычна з прыходам Лукашэнкі да ўлады".
А як ён ставіўся да таго, што адбываецца з эканомікай?
Вінцук Вячорка: "Ён адышоў з жыцьця 4 гады таму, але амаль да апошніх дзён сваіх рабіў маніторынг эканамічных крокаў ураду. У яго былі свае кантакты — знаёмыя, сябры, якія працавалі ў эканамічных інстытуцыях краіны. І ўспрымаў ён усе крокі, зьвязаныя са згортваньнем эканамічнай свабоды, з манапольнай арыентацыяй на пастаўкі расейскіх энэрганосьбітаў і наагул залежнасьць ад Расеі, атакі на дробны і сярэдні бізнэс зь велізарнай трывогай. Крытычна ставіўся да канцэпцыі аграгарадкоў і ўвогуле да зьнішчэньня фэрмэрства, якое пачынала было зьяўляцца ў першыя гады незалежнасьці".
Гаворачы пра дзеда, Франак Вячорка кажа, што ўдзячны яму яшчэ і за тое, як ён выхаваў ягонага бацьку, прышчапіў яму інтэлігентнасьць, якая пасьля перадалася і яму самому. Як выхоўвалі Вінцука Вячорку?
Ці адчувалі вы, што належыце да пэўнага клясу?
Вінцук Вячорка: "Я ніколі не любіў "залатую маладзёж" і не любіў "мажораў".
А яны былі?
Вінцук Вячорка: "Натуральна, былі, і вакол былі. Калі гаварыць пра бацьку, то ў мяне пра яго зь дзяцінства два вобразныя ўспаміны: адзін — гэта тое, што ён з працы прыходзіць невядома калі, а часам і на ноч застаецца, калі тэрміновая праца; а другая — гэта як ён шчыруе на сваім сьціплым лецішчы, абсалютная большасьць тэрыторыі якога была адведзеная пад бульбу. Падзеленую на раянаваныя гатункі, у адпаведным часе пасаджаныя. Гэта значыць, што мерлінская жылка да апошніх дзён жыцьця давала сябе знаць. Ніякіх газонаў, ціхае "змаганьне" з маці, якая пад кветкі, у дадатак да ягоных любімых ружаў, спрабавала нешта дадаткова адваяваць. Ён ня мог сабе дазволіць адпачываць проста так, па-за зямлёй. Рэальная гэтая ягоная любоў да зямлі была для мяне жывым прыкладам таго, што ў людзей бываюць іншыя каштоўнасьці, апроч пагоні за нейкімі элітарнымі кампаніямі, багацьцем, усякімі такімі рэчамі.
Калі гаварыць пра "залатую маладзёж", то была яна, натуральна. І на пераломе эпохаў вельмі борзьдзенька выкарыстоўвалі кантакты, сувязі, "вхожесть", парабілі сабе камсамольскія бізнэсы. Думаю, што калі ўзяць прозьвішчы чынавенства высокапастаўленага 80-х гадоў і некаторых цяперашніх бізнэсмэнаў, то мы пабачым, што кланавасьць у-га-га якая, яна нікуды не падзелася".
Наколькі распаўсюджаным быў удзел дзяцей высокапастаўленай намэнклятуры ў дысыдэнцкім, адраджэнскім руху, у Народным Фронце? Такія людзі, як Сяргей Дубавец, Алесь Суша, Сяргей Навумчык, якія паходзілі зь сямей з высокім статусам, гэта хутчэй выключэньне?
Вінцук Вячорка: "Гэта выключэньне, зьвязанае з тым, што людзі, якіх вы называеце, вырасьлі ў сем’ях зь вялікім культурным патэнцыялам. Усюды бацькі культывавалі культуру, веды, добрасумленнасьць, адказнасьць, не былі савецкімі кар’ерыстамі. Трэба зазначыць, што маё асяродзьдзе яшчэ са старэйшых клясаў школы было вельмі разнародным паводле паходжаньня (умоўнага) людзей, раўналетак, якія да яго належалі. Скажам, мы з Дубаўцом шчыльна кантактавалі зь людзьмі, якія абменьваліся запісамі напаўлегальнымі рок-гуртоў — "Deep Purple", "Led Zeppelin" і так далей. Гэта былі самыя розныя людзі, сярод іх быў вялікі працэнт рабочых "Гарызонту" чамусьці".
Маленства самога Франка прыйшлося на вельмі насычаныя падзеямі гады і ніколі не абяцала быць лёгкім.
Ці вашае маленства адрозьнівалася з-за таго, што вы маеце такога бацьку?
Франак Вячорка: "Я ніколі не перажываў, не пакутаваў, ня меў ніякіх праблемаў праз тое, што я сын свайго бацькі. Хаця гэта ўскладняла маё дзяцінства. У мяне не было такога дзяцінства, як у звычайных дзяцей. Усё маё дзяцінства было пад сьцягам палітыкі, бесьперастаннага змаганьня, але гэта мяне навучыла і загартавала. Я навучыўся дробныя праблемы вырашаць сам. Мяне навучыла гэтае складанае дзяцінства самастойнасьці і здольнасьці прымаць уласныя рашэньні і разьлічваць толькі на сябе.
Дражнілі. Мяне дражнілі і "апазыцыянэрам", у школе называлі "палітыкам", у войску — "бээнэфаўцам", "рэвалюцыянэрам", "змагаром", "тэрарыстам". Але я не лічу, што гэта зьвязана толькі з бацькам, бо ў 13—14 гадоў я сам ужо праяўляў ініцыятыву, выходзіў на акцыі, сам праводзіў гэтыя акцыі, маляваў графіці, клеіў наклейкі. Я проста вельмі рана сасьпеў. Дарога ў палітыку была пераднакрэсьленая.
Можаце згадаць першы ўдзел у мітынгах?
Франак Вячорка: "Першыя мітынгі, якія ў мяне візуальна ў галаве паўстаюць, гэта 96-ы год, калі пераварочвалі машыны. Я вось якраз стаяў перад гэтымі машынамі, літаральна за 20 мэтраў. Мне тады было 8 гадоў. Ізноў жа, я ішоў не з бацькамі, а зь сябрамі. І ў той жа год ці наступны — мітынг на вуліцы Камуністычнай, там, дзе цяпер знаходзіцца АНТ і СТВ. Тады пачалі пускаць газ, і я стаяў на ўзгорку з боку праспэкту, за ўсім гэтым назіраў, як падаюць людзі. Людзі проста ня бачылі перад сабой, уразаліся ў дрэвы, валяліся на асфальце. Міліцыянты іх забіралі ў машыны, білі дубінкамі. Я стаяў зусім адзін, за ўсім гэтым назіраў і думаў пра адно, пра свайго бацьку — што зь ім, бо ён быў у самым цэнтры. Тады атачылі будынак тэлебачаньня, крычалі "Луку на муку, слова Пазьняку!" Тады я, безумоўна, мала што разумеў, але калі крычалі, я крычаў з усімі, калі сьпявалі беларускія песьні, я сьпяваў з усімі, калі выходзілі на плошчу, я быў у першых шэрагах".
Вінцук Вячорка кажа, што бацьку вельмі хацелася, каб старэйшы сын пайшоў па ягоным сьледзе і стаў эканамістам.
На пачатку 80-х бацька як ставіўся да вашай дзейнасьці?
Вінцук Вячорка: "Ён мне як мінімум не перашкаджаў. І ўвогуле, я павінен сказаць, што ён ставіўся з павагай да майго выбару, выбару прафэсіі. Ясна, што яму вельмі хацелася, каб старэйшы сын пайшоў ягонымі сьлядамі — у эканоміку. Ён мне кнігі нейкія прапаноўваў. Не сказаць, што мяне гэта зусім не цікавіла, я заўсёды сачыў за эканамічнымі праблемамі і зь ім грунтоўна размаўляў. Чым старэйшы станавіўся, тым больш мне давалі гутаркі зь ім. Пагатоў што ён сам, нават выйшаўшы на пэнсію, заставаўся ня проста ў кантэксьце, а сярод актыўных удзельнікаў эканамічнай дыскусіі. Ён быў пастаянным аўтарам "Беларускага банкаўскага бюлетэню", аўтарам сур’ёзных аналітычных аглядаў, удзельнікам паседжаньняў і рэдактарам бюлетэню "Беларускага клюбу эканамістаў". Ён, будучы прафэсіяналам, цаніў прафэсіяналізм усіх іншых і мой уласны, у тым, што датычыць маёй прафэсіі — філялёгіі, вучобу ў асьпірантуры, працу ва ўнівэрсытэтах. А што да нацыянальна-культурнай дзейнасьці — гэта ў першую чаргу стварэньне "Беларускай майстроўні" 30 гадоў таму, потым стварэньне "Талакі" — ён усё выдатна разумеў, але ён ніколі, ні разу не сказаў мне кепскага слова. Адзінае — пасьля таго як мы зладзілі першую ў найноўшай гісторыі Беларусі акцыю пратэсту 13 чэрвеня 1984 году (мітынг-пікет супраць зносу будынка першага беларускага тэатру, там, дзе цяпер навадзел — гатэль "Эўропа" стаіць), ён мне сказаў, што "спэцслужбы выпатрабавалі тваю дысэртацыю ў навуковага кіраўніка". Гэта значыць, што яму хтосьці альбо "настучаў", альбо пальцам пагразіў наконт мяне. Але ніколі ён мяне ня стрымліваў".
Франак, а калі вы ўпершыню выступілі з публічнай прамовай? Зьвярнуліся да людзей?
Франак Вячорка: "Я за сваё жыцьцё рэдагаваў чатыры газэты і некалькі вэб-сайтаў. І першую сваю газэту я зрабіў у другой клясе, мне было 7 гадоў. Гэтая газэта была адна з найлепшых у маёй гімназіі. Гэтая газэта рабілася на кампутары 286, яшчэ не было ніякіх ні "Пэнтыюмаў", нічога, на старажытным струйным прынтэры, але яна была чытаная. І менавіта праз гэтую газэту я ўпершыню зьвярнуўся да людзей — да іншых школьнікаў. А потым, калі мне было ўжо 12, я публічна выступаў, браў удзел у акцыях. У 14—15 гадоў, калі зачынялі беларускі Коласаўскі ліцэй, мы выйшлі на вуліцы ўсім ліцэем. Тады ўжо давялося выступаць публічна на вуліцы перад людзьмі, перад ліцэістамі, перад выкладчыкамі. Для мяне публічнае жыцьцё пачалося значна раней, чым звычайна пачынаецца ў людзей. Гэта многаму мяне навучыла".
Для Франка Вячоркі разуменьне таго, што такое сям’я, прыйшло падчас ягонага прымусовага зьняволеньня — калі беларускія ўлады чарговы раз кідалі яго ў турму і калі давялося 15 месяцаў адслужыць у беларускім войску. Аднак традыцыі сямейнага выхаваньня аказаліся моцнымі і ў дачыненьні да яго.
Калі бацькі вас падтрымлівалі і калі крытыкавалі вашыя рашэньні?
Франак Вячорка: "Вось гэтая ізаляцыя, турэмнае і вайсковае зьняволеньне, яно пакідае цябе сам-насам з тваімі праблемамі. Гэта здаецца, што агульнанацыянальная і міжнародная салідарнасьць ратуюць чалавека. Найперш ратуе чалавека сям’я. Кожны тыдзень да мяне езьдзілі бацькі, сёстры, рабілі мне перадачы, дапамагалі. Калі б іх не было, я б проста ня вытрымаў гэты час у войску, як некаторыя іншыя палітпрызыўнікі. Але ў звычайным жыцьці мы камунікуем ня так часта. І калі мы размаўляем, то альбо выключна па справах, альбо на аддаленыя, асабістыя тэмы. Мы ня так шмат часу праводзім разам, у нас няма такога ў сям’і, што бацька вызначае будучыню ці прымае рашэньні за сына ці нешта забараняе рабіць. Мне, напрыклад, ніколі нічога не забаранялі. Адзіны кантроль з боку бацькі быў, гэта калі я вучыўся ў школе і ён правяраў кожны мой занятак, лаяў за кожную чацьвёрку, калі тую атрымліваў, і прымушаў старанна вучыцца. Калі ж я стаў самастойным чалавекам, я ніякага кантролю ці ціску з боку сям’і не адчуваю".
Ёсьць рэчы, у якіх бацькам сорамна прызнацца?
Франак Вячорка: Ну, напрыклад, пра сваё асабістае жыцьцё не размаўляю з бацькамі. Але калі нейкія рашэньні я прымаю, і нават калі памыляюся, то звычайна бацькам распавядаю. У школе мы рабілі ўсялякія правакацыі, дурасьці, аднойчы спалілі партрэт самі-ведаеце-каго, то я бацькам не распавядаў, хаваў. Мне нават сорамна прызнацца, што я быў такім "хуліганам".
Вашая сьмелая праграма "Маладыя галасы" на Радыё Свабода мела вельмі супрацьлеглыя водгукі. Як цяпер ацэньваеце гэты досьвед?
Франак Вячорка: Я рабіў перадачу "Маладыя галасы" на Радыё Свабода, у якой мы падымалі моладзевыя тэмы, у тым ліку тэмы досыць асабістыя, інтымнага характару: пра інтымны пірсінг, пра сэкс, пра дрэды, пра скачкі з парашутам, пра самазабойствы... Самыя розныя тэмы, якія ў кансэрватыўным беларускім грамадзтве табуаваныя. Былі нараканьні, крытыка, нападалі на майго бацьку, ён часам ушчуваў мяне за гэта, але такая ў мяне была праца. Безумоўна, я сын палітыка-кансэрватара, сам займаюся грамадзкай дзейнасьцю, але ў першую чаргу я малады чалавек і да таго ж журналіст. Нашаму грамадзтву, якое досыць закасьцянелае ў сваіх прынцыпах і неінфармаванае, успорваньне балючых, вострых тэмаў, пра якія не прынята гаварыць штодня, вельмі важнае. Таму што яно трошкі разварушвае беларусаў, робіць іх больш адкрытымі, больш сьмелымі. І перадача "Маладыя галасы", якую мы рабілі зь Ягорам Маёрчыкам, мела плён. Прынамсі, дагэтуль многія маладыя людзі пампуюць гэтыя аўдыёзапісы, слухаюць і нешта новае даведваюцца. І лепей хай яны даведваюцца пра сэкс, інтымны пірсінг і нейкія рэчы прыватныя — па-беларуску.
Такім самым прынцыпам я кіраваўся, калі мы перакладалі стужкі на беларускую мову. "Шрэк-2", "Шрэк-3", "Любоў насамрэч", "Крымінальнае чытво" — гэта масавыя ўсясьветна вядомыя стужкі, якія глядзяць мільярды людзей па ўсім сьвеце. І мы гэта рабілі для таго, каб прышчапіць беларусам беларускую мову. Каб яны зразумелі, што беларуская мова — такая самая модная, сучасная мова, на якой можна гаварыць ня толькі пра сельскія строі і пра надоі малака, але і пра рэчы побытавыя.
У эфіры я магу дазволіць сабе больш вольнасьцяў, чым у палітыцы. Не мая справа — вырашаць за іншых людзей, што ім патрэбна ці не. Мая задача як журналіста — давесьці інфармацыю. Цяпер, калі я займаюся палітыкай, мая задача іншая — зрабіць жыцьцё людзей лепшым. Пытаньні інтымнага характару — гомасэксуалістаў, легалізацыі прастытуцыі, абортаў, эўтаназіі (балючыя тэмы для Эўропы) — яны не стаяць гэтак востра для Беларусі, як пытаньне свабоды. Таму для мяне прыярытэтна змаганьне за свабоду, дэмакратыю, незалежнасьць. Калі гэтага даб’емся, будзем вырашаць іншыя пытаньні".
Вінцук Вячорка прызнаецца, што ніколі не хацеў такога, без перабольшаньня, няпростага лёсу свайму сыну, аднак і прызнае, што ягоныя дзеці адыгрываюць значную ролю ў жыцьці Беларусі, прынамсі, на іх ляжыць паўнавартасная адказнасьць за краіну.
За якія памылкі, зробленыя пакаленьнем вашых бацькоў, даводзіцца цяпер расплочвацца?
Франак Вячорка: "Віна пакаленьня папярэдняга — майго бацькі і ягоных паплечнікаў — тое, што яны не дарабілі справу да канца. У 90-я гады, калі разваліўся Савецкі Саюз, Беларусь здабыла незалежнасьць, бальшыня зь іх разьбегліся — хто ў мовазнаўства, хто ў эканоміку, хто ў бізнэс, хто паехаў вучыцца, хто ўвогуле эміграваў. Я гавару пра пачатак 90-х. І гэта дазволіла такім людзям, як Лукашэнка, прыйсьці да ўлады. Ужо 16 гадоў мы пажынаем плады вось гэтай недальнабачнасьці, гэтай недаробленай справы пачатку 90-х. Калі б яны засталіся ўсе ў 90-я гады, узялі на сябе адказнасьць за краіну, не давалі б постсавецкай намэнклятуры кіраваць у гэтай краіне, то, магчыма, Беларусь была б ужо, як Літва ці Польшча, часткай Эўрапейскага Зьвязу, НАТО, і ані дэмакратыі, ані незалежнасьці нічога б не пагражала".
Вы хацелі, каб Франак займаўся палітыкай?
Вінцук Вячорка: "У верасьні 1991 году, назаўтра пасьля стаяньня на плошчы й гістарычных рашэньняў Вярхоўнага Савету, мы з старэйшай дачкой Радаславай і трохгадовым Францішкам прыехалі на пляц — яшчэ Леніна — глядзець урачыстае ўзьняцьцё нашага сьцяга. Але ён ужо быў падняты ўначы, відаць, нейкім заўхозам. І я падумаў тады, што, на шчасьце, дзецям ужо ня трэба будзе змагацца за Беларусь.
Сёлета яму ўжо 23 гады будзе, і ў гэтым узросьце я вучыўся ў асьпірантуры, меўшы вышэйшую адукацыю. А ён яе дагэтуль ня мае — менавіта таму, што супраць яго была праведзеная спэцапэрацыя па выключэньні яго з унівэрсытэту, нэўтралізацыі праз войска, куды ён быў незаконна прызваны. І што б хто там ні зьвягаў, ён даказаў, што ён быў незаконна прызваны, бо ён быў камісаваны за тры месяцы да заканчэньня службы па стане здароўя".
Франак, як вайсковыя гады адбіліся на вашым досьведзе?
Франак Вячорка: "Мне далося гэта досыць цяжка. Гэта 15 месяцаў штодзённых выпрабаваньняў. Уявіце сабе, я кожную раніцу прачынаўся з думкаю, што сёньня мяне вызваляць, камісуюць. Бо я адпачатку быў забраны незаконна, я чакаў абсьледаваньня і камісацыі. І я вось так чакаў 15 месяцаў, штодня прачынаўся як апошні раз. І вось гэтае чаканьне, яно вельмі стамляе. Гэта выпрабаваньне, гэтыя зьдзекі, гэтыя бяссонныя ночы, а бывала, па 3—4 дні мы ня спалі, яны трошкі пераварочваюць прыярытэты. І я пабачыў нарэшце вось гэтых так званых абывацеляў, простых беларусаў майго пакаленьня — абыякавых, раўнадушных, хітрых, інтарэсы якіх абмяжоўваюцца гарэлкай і дзяўчатамі. І мне стала шкада і балюча, і страшна за будучыню нашай краіны. З аднаго боку, гэта добра, што мяне забралі. Я зь імі папрацаваў, многія зь іх далучыліся да маёй арганізацыі і займаюцца палітычнай дзейнасьцю супраць Лукашэнкі цяпер. Але, зь іншага боку, гэтыя паўтара года я страціў, і яны як сьлед мяне "пабілі", гэтыя гады".
Вінцук Вячорка: "Я яго штурхаў у навуку. Ён нават напісаў некалькі мовазнаўчых нарысаў, пара зь якіх была надрукаваная не абы-дзе, а ў часопісе Міністэрства адукацыі "Роднае слова" яшчэ ў бытнасьць ягоную вучнем ліцэя. Але калі я пабачыў, што ён балятуецца на пасаду старшыні ліцэйскага самакіраваньня і выйграе на гэтых выбарах, то я сабе так памеркаваў, што ой-ёй-ёй — бадай што цяжка будзе стрымаць яго ад грамадзка-палітычнай сьцежкі. Хаця я яго ня раз папярэджваў, наколькі гэта цяжка, наколькі важна найперш здабыць адукацыю, а, можа быць, потым ужо рэалізавацца ў грамадзка-палітычным полі. Гэта тычыцца ўсяе нашае моладзі. Каб не было так, што прыйдзе на Беларусь свабода і дэмакратыя, а намэнклятурныя выкармышы, якія цяпер навучаюцца ў прэстыжных заходніх унівэрсытэтах, павяртаюцца і будуць будаваць тут нэа-камсамольскую дзяржаву замест сапраўднай дэмакратыі. А сьведамыя людзі будуць на ўзбочыне, і ня будзем мы мець беларускай свабоднай Беларусі ў выніку.
Дарэчы. Павінен сказаць, што і зарабляць мой сын навучыўся дзякуючы сваёй кампутарнай працы, праграмэрскай, рэклямнай, яшчэ з падлетка, прыхапкам, а потым больш сыстэмна. Як журналіст ён працаваў, зарабляў і зарабляе, і ў гэтым сэнсе таксама ён самастойны чалавек".
Разуменьне эканомікі перадалося нейкім чынам?
Вінцук Вячорка: "У практычным пляне ён лепш арыентуецца ў сучаснай мікраэканоміцы, чым я".
Я не згадала ніводнай сям’і, у якой бы так пасьлядоўна людзі былі палітычна актыўнымі. Ці ўвогуле ў нас магчымыя палітычныя дынастыі?
Вінцук Вячорка: "Пачну з таго, што вельмі няправільна пераносіць у цяперашнюю Беларусь уяўленьні, узятыя са свабоднага сьвету. У Беларусі сёньня не палітыка, а барацьба з дыктатурай. І гэта прынцыпова розныя рэчы. І ў гэтым сэнсе дынастычнасьць — калі ў адной сям’і апынаюцца два-тры чалавекі, якіх содзяць па чарзе альбо адначасова, альбо дубасяць па чарзе альбо адначасова, гэта вельмі цяжка для сям’і. але, ізноў жа, гэта пытаньне маральнага выбару.
А што да дынастыяў, то я хачу нагадаць, што сьветлай памяці Ян Пазьняк, лідэр беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, меў унука, які працягнуў справу, — Зянона Пазьняка. І гэта было сьвядомае рашэньне, у тым ліку натхнёнае прыкладам дзеда. Я ня думаю, што ад гэтага беларуская палітычная традыцыя нешта страціла".
Калі палічыць, хто больш адседзеў на сутках: вы ці бацька?
Франак Вячорка: "Тут не да параўнаньня, мне да яго далёка, мой бацька сядзеў дзясяткі разоў, у тым ліку меў крымінальную справу, галадаў. Тое, што я перажыў, гэта ўсё лухта, і калі падумаць, то тое, што яны рабілі ў 80-я гады, рызыкуючы загрымець не на 15 сутак, а на 15 гадоў, гэта неацэнна. Нашае пакаленьне не разумее, наколькі рызыка ў савецкія часы была большая, чым цяпер. Ды ўсё адно ненармальна ў 21 стагодзьдзі, маючы 20 гадоў, сядзець у турме.
Спадзяюся, наступнае пакаленьне — пакаленьне маіх дзяцей — будзе пазбаўленае гэтых жахаў, і яму не давядзецца правесьці юнацтва ў турмах і РУУСах".
"ДЗЕДА ЦКАВАЛІ ЗА МАЙГО БАЦЬКУ"
Як для дзеяча адраджэньня, Вінцук Вячорка мае ня самае звычайнае паходжаньне. Мала хто зь дзяцей пасьпяховых савецкіх чыноўнікаў высокага рангу, якім безумоўна быў Рыгор Вячорка, рызыкаваў сваім дабрабытам і бясхмарнымі пэрспэктывамі дзеля ідэйнай адданасьці.
Бацька толькі пасьля здабыцьця незалежнасьці многае мне расказаў са сваіх сапраўдных поглядаў
А маці мая ў дні путчу была ў выдавецтве, дзе яна працавала, адной з тых, хто падпісаў антыпутчаўскую заяву.
Рэзалюцыя сходу супрацоўнікаў выдавецтва "Беларусь" перад Пятай нечарговай сэсіяй ВС Беларусі, яеая аднавіла Незалежнасьць. 23 жніўня 1991 г. З архіву С. Навумчыка.
Бацька мае па-свойму ўнікальны радавод — так званыя Мерлінскія хутары. Гэта мясьціна, якая цяпер на мапе пустая. Яна на сутыку Берасьцейскай і Гомельскай абласьцей, дакладней кажучы, Столінскага і Жыткавіцкага раёнаў і Ўкраіны. Гэта балоты, цяпер яны лічацца непраходнымі, а ў пачатку мінулага стагодзьдзя там людзі куплялі на раты, у растэрміноўку, зямлю і яе разворвалі. Як умелі, адваёўвалі ў балатоў. Зрэшты, з балатамі жылі дружна. Потым саветы забралі іхную зямлю пад палігон. І мой бацька належыць да аднаго з такіх мерлінскіх родаў — людзей, якія сваёй працай, сваім мазалём здабывалі сабе не сказаць каб дабрабыт, але аснову для існаваньня. Ён быў адзіны зь вялікай сям’і, якога бацька зусім маладым накіраваў вучыцца. Бацька ягоны, мой дзед, Мікалай Трахімавіч, казаў: "Грунт — гэто Грышу навучыць". І ён вывучыўся, ён стаў эканамістам, мяркую, ня самым кепскім у Беларусі эканамістам, які ня так "сьвяціўся", але рэальна спрычыніўся да таго, што і ў Беларусі была ня самая кепская эканамічная сытуацыя ў 70-я і першай палове 80-х гадоў, і да стварэньня падвалінаў эканомікі незалежнай Беларусі.
Натуральна, што мовазнаўцам я б ня стаў, калі б ня гэтыя кнігі дома
Відаць, вось гэтая філялягічная адкрытасьць на сьвет дапамагла мне здабыць і палітычную адкрытасьць".
Спадар Вячорка зазначае, што ягоны бацька ніколі не належаў да кар’ерных чыноўнікаў. Ягоная вера ў ідэйную рацыю сына праяўлялася ня толькі ў слоўнай падтрымцы, але і ў цалкам канкрэтных справах. Рыгор Вячорка негалосна рэцэнзаваў эканамічную частку праграмаў Беларускага народнага фронту і нават напісаў некаторыя іх разьдзелы. Хаця ў тыя часы гістарычны раскол праходзіў наўпрост празь сем’і.
Вінцук Вячорка: "Быў такі эпізод на мітынгу ў 90-м годзе. Гэта быў першы масавы мітынг уласна Беларускага народнага фронту, на стадыёне Дынама, думаю, што там было 20—30 тысяч чалавек. Я быў вядучым. І кіраўніцтва Менскай гарадзкой арганізацыі КПБ, у прыватнасьці сакратар па ідэалёгіі, выступілі з ініцыятывай, абсалютна цынічнай — па партыйнай лініі загадаць майму бацьку выступіць з водпаведзьдзю нацыяналістам і так званым дэмакратам. Значыць, я вяду сход, а ён выступае на ім апанэнтам. Бацька катэгарычна адмовіўся, але вось гэтая подлая задума застанецца на сумленьні тых, хто яе плянаваў. Для майго бацькі гэта было таксама вельмі моцным уражаньнем. Ён гэтым прадэманстраваў, які ён ёсьць".
Франак Вячорка сьцьвярджае, што асоба дзеда Рыгора, які ўсяго дабіўся ўласнымі сіламі і ведамі, асабліва важная для яго. Тым больш горкай была ягоная несправядлівая страта.
Майго дзеда забіў Лукашэнка, забіла лукашэнкаўская сыстэма
Рыгор Вячорка памёр у 2007 годзе.
Ці ён мог бы ўпісацца ў цяперашнюю сыстэму?
Віцэ-прэм’ер яму напісаў рэзалюцыю: "Нас крытыкуюць за інфляцыю, патрабую гэтае пытаньне вырашыць у трохдзённы тэрмін"
А што сталася зь ягонымі эканамічнымі ідэямі?
Вінцук Вячорка: "Тая рэзалюцыя, пра якую я гаварыў, яна і сьведчыць пра рознасьць узроўню кампэтэнцыі. Натуральна, што ён прыхільнік вызваленьня эканамічнай ініцыятывы, ён прыхільнік рынкавых падыходаў. Трэба зазначыць, што ён выкарыстоўваў яшчэ ў савецкі час любую магчымасьць — так званы "гаспадарчы разьлік" у межах жорсткай савецкай сыстэмы для разьняволеньня эканамічнай ініцыятывы кіраўнікоў прадпрыемстваў. Як "заходнік" ён выдатна разумеў, што свабодны чалавек — чалавек, які валодае ўласнасьцю — гэта зусім ня тое, што раб, у пляне прадукцыйнасьці працы. Ён перастаў быць запатрабаваны як экспэрт фактычна з прыходам Лукашэнкі да ўлады".
А як ён ставіўся да таго, што адбываецца з эканомікай?
Вінцук Вячорка: "Ён адышоў з жыцьця 4 гады таму, але амаль да апошніх дзён сваіх рабіў маніторынг эканамічных крокаў ураду. У яго былі свае кантакты — знаёмыя, сябры, якія працавалі ў эканамічных інстытуцыях краіны. І ўспрымаў ён усе крокі, зьвязаныя са згортваньнем эканамічнай свабоды, з манапольнай арыентацыяй на пастаўкі расейскіх энэрганосьбітаў і наагул залежнасьць ад Расеі, атакі на дробны і сярэдні бізнэс зь велізарнай трывогай. Крытычна ставіўся да канцэпцыі аграгарадкоў і ўвогуле да зьнішчэньня фэрмэрства, якое пачынала было зьяўляцца ў першыя гады незалежнасьці".
"ДРАЖНІЛІ "АПАЗЫЦЫЯНЭРАМ" І "ТЭРАРЫСТАМ"
Гаворачы пра дзеда, Франак Вячорка кажа, што ўдзячны яму яшчэ і за тое, як ён выхаваў ягонага бацьку, прышчапіў яму інтэлігентнасьць, якая пасьля перадалася і яму самому. Як выхоўвалі Вінцука Вячорку?
Ці адчувалі вы, што належыце да пэўнага клясу?
Вінцук Вячорка: "Я ніколі не любіў "залатую маладзёж" і не любіў "мажораў".
А яны былі?
Калі ўзяць прозьвішчы чынавенства высокапастаўленага 80-х гадоў і некаторых цяперашніх бізнэсмэнаў, то мы пабачым, што кланавасьць нікуды не падзелася
Калі гаварыць пра "залатую маладзёж", то была яна, натуральна. І на пераломе эпохаў вельмі борзьдзенька выкарыстоўвалі кантакты, сувязі, "вхожесть", парабілі сабе камсамольскія бізнэсы. Думаю, што калі ўзяць прозьвішчы чынавенства высокапастаўленага 80-х гадоў і некаторых цяперашніх бізнэсмэнаў, то мы пабачым, што кланавасьць у-га-га якая, яна нікуды не падзелася".
Наколькі распаўсюджаным быў удзел дзяцей высокапастаўленай намэнклятуры ў дысыдэнцкім, адраджэнскім руху, у Народным Фронце? Такія людзі, як Сяргей Дубавец, Алесь Суша, Сяргей Навумчык, якія паходзілі зь сямей з высокім статусам, гэта хутчэй выключэньне?
Вінцук Вячорка: "Гэта выключэньне, зьвязанае з тым, што людзі, якіх вы называеце, вырасьлі ў сем’ях зь вялікім культурным патэнцыялам. Усюды бацькі культывавалі культуру, веды, добрасумленнасьць, адказнасьць, не былі савецкімі кар’ерыстамі. Трэба зазначыць, што маё асяродзьдзе яшчэ са старэйшых клясаў школы было вельмі разнародным паводле паходжаньня (умоўнага) людзей, раўналетак, якія да яго належалі. Скажам, мы з Дубаўцом шчыльна кантактавалі зь людзьмі, якія абменьваліся запісамі напаўлегальнымі рок-гуртоў — "Deep Purple", "Led Zeppelin" і так далей. Гэта былі самыя розныя людзі, сярод іх быў вялікі працэнт рабочых "Гарызонту" чамусьці".
Маленства самога Франка прыйшлося на вельмі насычаныя падзеямі гады і ніколі не абяцала быць лёгкім.
Ці вашае маленства адрозьнівалася з-за таго, што вы маеце такога бацьку?
Я ніколі не перажываў, не пакутаваў, ня меў ніякіх праблемаў праз тое, што я сын свайго бацькі. Хаця гэта ўскладняла маё дзяцінства..
Дражнілі. Мяне дражнілі і "апазыцыянэрам", у школе называлі "палітыкам", у войску — "бээнэфаўцам", "рэвалюцыянэрам", "змагаром", "тэрарыстам". Але я не лічу, што гэта зьвязана толькі з бацькам, бо ў 13—14 гадоў я сам ужо праяўляў ініцыятыву, выходзіў на акцыі, сам праводзіў гэтыя акцыі, маляваў графіці, клеіў наклейкі. Я проста вельмі рана сасьпеў. Дарога ў палітыку была пераднакрэсьленая.
Можаце згадаць першы ўдзел у мітынгах?
Франак Вячорка: "Першыя мітынгі, якія ў мяне візуальна ў галаве паўстаюць, гэта 96-ы год, калі пераварочвалі машыны. Я вось якраз стаяў перад гэтымі машынамі, літаральна за 20 мэтраў. Мне тады было 8 гадоў. Ізноў жа, я ішоў не з бацькамі, а зь сябрамі. І ў той жа год ці наступны — мітынг на вуліцы Камуністычнай, там, дзе цяпер знаходзіцца АНТ і СТВ. Тады пачалі пускаць газ, і я стаяў на ўзгорку з боку праспэкту, за ўсім гэтым назіраў, як падаюць людзі. Людзі проста ня бачылі перад сабой, уразаліся ў дрэвы, валяліся на асфальце. Міліцыянты іх забіралі ў машыны, білі дубінкамі. Я стаяў зусім адзін, за ўсім гэтым назіраў і думаў пра адно, пра свайго бацьку — што зь ім, бо ён быў у самым цэнтры. Тады атачылі будынак тэлебачаньня, крычалі "Луку на муку, слова Пазьняку!" Тады я, безумоўна, мала што разумеў, але калі крычалі, я крычаў з усімі, калі сьпявалі беларускія песьні, я сьпяваў з усімі, калі выходзілі на плошчу, я быў у першых шэрагах".
"ХАЙ МАЛАДЫЯ ЛЮДЗІ ДАВЕДВАЮЦЦА ПРА СЭКС ПА-БЕЛАРУСКУ"
Вінцук Вячорка кажа, што бацьку вельмі хацелася, каб старэйшы сын пайшоў па ягоным сьледзе і стаў эканамістам.
На пачатку 80-х бацька як ставіўся да вашай дзейнасьці?
Вінцук Вячорка: "Ён мне як мінімум не перашкаджаў. І ўвогуле, я павінен сказаць, што ён ставіўся з павагай да майго выбару, выбару прафэсіі. Ясна, што яму вельмі хацелася, каб старэйшы сын пайшоў ягонымі сьлядамі — у эканоміку. Ён мне кнігі нейкія прапаноўваў. Не сказаць, што мяне гэта зусім не цікавіла, я заўсёды сачыў за эканамічнымі праблемамі і зь ім грунтоўна размаўляў. Чым старэйшы станавіўся, тым больш мне давалі гутаркі зь ім. Пагатоў што ён сам, нават выйшаўшы на пэнсію, заставаўся ня проста ў кантэксьце, а сярод актыўных удзельнікаў эканамічнай дыскусіі. Ён быў пастаянным аўтарам "Беларускага банкаўскага бюлетэню", аўтарам сур’ёзных аналітычных аглядаў, удзельнікам паседжаньняў і рэдактарам бюлетэню "Беларускага клюбу эканамістаў". Ён, будучы прафэсіяналам, цаніў прафэсіяналізм усіх іншых і мой уласны, у тым, што датычыць маёй прафэсіі — філялёгіі, вучобу ў асьпірантуры, працу ва ўнівэрсытэтах. А што да нацыянальна-культурнай дзейнасьці — гэта ў першую чаргу стварэньне "Беларускай майстроўні" 30 гадоў таму, потым стварэньне "Талакі" — ён усё выдатна разумеў, але ён ніколі, ні разу не сказаў мне кепскага слова. Адзінае — пасьля таго як мы зладзілі першую ў найноўшай гісторыі Беларусі акцыю пратэсту 13 чэрвеня 1984 году (мітынг-пікет супраць зносу будынка першага беларускага тэатру, там, дзе цяпер навадзел — гатэль "Эўропа" стаіць), ён мне сказаў, што "спэцслужбы выпатрабавалі тваю дысэртацыю ў навуковага кіраўніка". Гэта значыць, што яму хтосьці альбо "настучаў", альбо пальцам пагразіў наконт мяне. Але ніколі ён мяне ня стрымліваў".
Франак, а калі вы ўпершыню выступілі з публічнай прамовай? Зьвярнуліся да людзей?
Франак Вячорка: "Я за сваё жыцьцё рэдагаваў чатыры газэты і некалькі вэб-сайтаў. І першую сваю газэту я зрабіў у другой клясе, мне было 7 гадоў. Гэтая газэта была адна з найлепшых у маёй гімназіі. Гэтая газэта рабілася на кампутары 286, яшчэ не было ніякіх ні "Пэнтыюмаў", нічога, на старажытным струйным прынтэры, але яна была чытаная. І менавіта праз гэтую газэту я ўпершыню зьвярнуўся да людзей — да іншых школьнікаў. А потым, калі мне было ўжо 12, я публічна выступаў, браў удзел у акцыях. У 14—15 гадоў, калі зачынялі беларускі Коласаўскі ліцэй, мы выйшлі на вуліцы ўсім ліцэем. Тады ўжо давялося выступаць публічна на вуліцы перад людзьмі, перад ліцэістамі, перад выкладчыкамі. Для мяне публічнае жыцьцё пачалося значна раней, чым звычайна пачынаецца ў людзей. Гэта многаму мяне навучыла".
Для Франка Вячоркі разуменьне таго, што такое сям’я, прыйшло падчас ягонага прымусовага зьняволеньня — калі беларускія ўлады чарговы раз кідалі яго ў турму і калі давялося 15 месяцаў адслужыць у беларускім войску. Аднак традыцыі сямейнага выхаваньня аказаліся моцнымі і ў дачыненьні да яго.
Калі бацькі вас падтрымлівалі і калі крытыкавалі вашыя рашэньні?
У звычайным жыцьці мы камунікуем ня так часта. І калі мы размаўляем, то альбо выключна па справах, альбо на аддаленыя, асабістыя тэмы
Ёсьць рэчы, у якіх бацькам сорамна прызнацца?
Франак Вячорка: Ну, напрыклад, пра сваё асабістае жыцьцё не размаўляю з бацькамі. Але калі нейкія рашэньні я прымаю, і нават калі памыляюся, то звычайна бацькам распавядаю. У школе мы рабілі ўсялякія правакацыі, дурасьці, аднойчы спалілі партрэт самі-ведаеце-каго, то я бацькам не распавядаў, хаваў. Мне нават сорамна прызнацца, што я быў такім "хуліганам".
Вашая сьмелая праграма "Маладыя галасы" на Радыё Свабода мела вельмі супрацьлеглыя водгукі. Як цяпер ацэньваеце гэты досьвед?
Я сын палітыка-кансэрватара, сам займаюся грамадзкай дзейнасьцю, але ў першую чаргу я малады чалавек і да таго ж журналіст
Такім самым прынцыпам я кіраваўся, калі мы перакладалі стужкі на беларускую мову. "Шрэк-2", "Шрэк-3", "Любоў насамрэч", "Крымінальнае чытво" — гэта масавыя ўсясьветна вядомыя стужкі, якія глядзяць мільярды людзей па ўсім сьвеце. І мы гэта рабілі для таго, каб прышчапіць беларусам беларускую мову. Каб яны зразумелі, што беларуская мова — такая самая модная, сучасная мова, на якой можна гаварыць ня толькі пра сельскія строі і пра надоі малака, але і пра рэчы побытавыя.
У эфіры я магу дазволіць сабе больш вольнасьцяў, чым у палітыцы. Не мая справа — вырашаць за іншых людзей, што ім патрэбна ці не. Мая задача як журналіста — давесьці інфармацыю. Цяпер, калі я займаюся палітыкай, мая задача іншая — зрабіць жыцьцё людзей лепшым. Пытаньні інтымнага характару — гомасэксуалістаў, легалізацыі прастытуцыі, абортаў, эўтаназіі (балючыя тэмы для Эўропы) — яны не стаяць гэтак востра для Беларусі, як пытаньне свабоды. Таму для мяне прыярытэтна змаганьне за свабоду, дэмакратыю, незалежнасьць. Калі гэтага даб’емся, будзем вырашаць іншыя пытаньні".
"У БЕЛАРУСІ СЁНЬНЯ НЕ ПАЛІТЫКА, А БАРАЦЬБА З ДЫКТАТУРАЙ"
Вінцук Вячорка прызнаецца, што ніколі не хацеў такога, без перабольшаньня, няпростага лёсу свайму сыну, аднак і прызнае, што ягоныя дзеці адыгрываюць значную ролю ў жыцьці Беларусі, прынамсі, на іх ляжыць паўнавартасная адказнасьць за краіну.
За якія памылкі, зробленыя пакаленьнем вашых бацькоў, даводзіцца цяпер расплочвацца?
Франак Вячорка: "Віна пакаленьня папярэдняга — майго бацькі і ягоных паплечнікаў — тое, што яны не дарабілі справу да канца. У 90-я гады, калі разваліўся Савецкі Саюз, Беларусь здабыла незалежнасьць, бальшыня зь іх разьбегліся — хто ў мовазнаўства, хто ў эканоміку, хто ў бізнэс, хто паехаў вучыцца, хто ўвогуле эміграваў. Я гавару пра пачатак 90-х. І гэта дазволіла такім людзям, як Лукашэнка, прыйсьці да ўлады. Ужо 16 гадоў мы пажынаем плады вось гэтай недальнабачнасьці, гэтай недаробленай справы пачатку 90-х. Калі б яны засталіся ўсе ў 90-я гады, узялі на сябе адказнасьць за краіну, не давалі б постсавецкай намэнклятуры кіраваць у гэтай краіне, то, магчыма, Беларусь была б ужо, як Літва ці Польшча, часткай Эўрапейскага Зьвязу, НАТО, і ані дэмакратыі, ані незалежнасьці нічога б не пагражала".
Вы хацелі, каб Франак займаўся палітыкай?
Вінцук Вячорка: "У верасьні 1991 году, назаўтра пасьля стаяньня на плошчы й гістарычных рашэньняў Вярхоўнага Савету, мы з старэйшай дачкой Радаславай і трохгадовым Францішкам прыехалі на пляц — яшчэ Леніна — глядзець урачыстае ўзьняцьцё нашага сьцяга. Але ён ужо быў падняты ўначы, відаць, нейкім заўхозам. І я падумаў тады, што, на шчасьце, дзецям ужо ня трэба будзе змагацца за Беларусь.
Сёлета яму ўжо 23 гады будзе, і ў гэтым узросьце я вучыўся ў асьпірантуры, меўшы вышэйшую адукацыю. А ён яе дагэтуль ня мае — менавіта таму, што супраць яго была праведзеная спэцапэрацыя па выключэньні яго з унівэрсытэту, нэўтралізацыі праз войска, куды ён быў незаконна прызваны. І што б хто там ні зьвягаў, ён даказаў, што ён быў незаконна прызваны, бо ён быў камісаваны за тры месяцы да заканчэньня службы па стане здароўя".
Франак, як вайсковыя гады адбіліся на вашым досьведзе?
Гэтыя паўтара года я страціў, і яны як сьлед мяне "пабілі", гэтыя гады"
Вінцук Вячорка: "Я яго штурхаў у навуку. Ён нават напісаў некалькі мовазнаўчых нарысаў, пара зь якіх была надрукаваная не абы-дзе, а ў часопісе Міністэрства адукацыі "Роднае слова" яшчэ ў бытнасьць ягоную вучнем ліцэя. Але калі я пабачыў, што ён балятуецца на пасаду старшыні ліцэйскага самакіраваньня і выйграе на гэтых выбарах, то я сабе так памеркаваў, што ой-ёй-ёй — бадай што цяжка будзе стрымаць яго ад грамадзка-палітычнай сьцежкі. Хаця я яго ня раз папярэджваў, наколькі гэта цяжка, наколькі важна найперш здабыць адукацыю, а, можа быць, потым ужо рэалізавацца ў грамадзка-палітычным полі. Гэта тычыцца ўсяе нашае моладзі. Каб не было так, што прыйдзе на Беларусь свабода і дэмакратыя, а намэнклятурныя выкармышы, якія цяпер навучаюцца ў прэстыжных заходніх унівэрсытэтах, павяртаюцца і будуць будаваць тут нэа-камсамольскую дзяржаву замест сапраўднай дэмакратыі. А сьведамыя людзі будуць на ўзбочыне, і ня будзем мы мець беларускай свабоднай Беларусі ў выніку.
Дарэчы. Павінен сказаць, што і зарабляць мой сын навучыўся дзякуючы сваёй кампутарнай працы, праграмэрскай, рэклямнай, яшчэ з падлетка, прыхапкам, а потым больш сыстэмна. Як журналіст ён працаваў, зарабляў і зарабляе, і ў гэтым сэнсе таксама ён самастойны чалавек".
Разуменьне эканомікі перадалося нейкім чынам?
Вінцук Вячорка: "У практычным пляне ён лепш арыентуецца ў сучаснай мікраэканоміцы, чым я".
Я не згадала ніводнай сям’і, у якой бы так пасьлядоўна людзі былі палітычна актыўнымі. Ці ўвогуле ў нас магчымыя палітычныя дынастыі?
Вельмі няправільна пераносіць у цяперашнюю Беларусь уяўленьні, узятыя са свабоднага сьвету