Рэканструкцыя дзеля рэканструкцыі

Міхаіл Мясьніковіч

Міхаіл Мясьніковіч


23 лютага дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пазачарговай сэсіі зьбіраюцца прыняць праграму дзеяньняў новага беларускага ўраду. Акрамя таго, яны плянуюць разгледзець ініцыятыву сваіх калег з міжнароднай камісіі. Тыя прапануюць зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд Беларусі для таго, каб вызначыць адпаведнасьць польскага закону "Пра карту паляка" агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.

Сёньня перад дэпутатамі выступіць кіраўнік ураду Міхаіл Мясьніковіч. Роўна тыдзень таму, калі праводзілася папярэдняе абмеркаваньне праграмы, гэтую функцыю ўсклалі на яго першага намесьніка Ўладзімера Сямашку. Тады і прагучалі словы пра заплянаваную зьмену структуры новага ўраду. У размове з журналістамі Ўладзімер Сямашка патлумачыў:

"Сёньня ж вы чулі, прагучала тэма, што Міністэрства жыльлёва-камунальнай
Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі сябе зжыло.
гаспадаркі сябе зжыло. Гаворка ідзе пра тое, каб яго ліквідаваць, а галоўныя функцыі перадаць у Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. А некаторыя функцыі, што тычыцца цепла- і водазабесьпячэньня, перадаць у міністэрства энэргетыкі. Пад пытаньнем і лёс міністэрства гандлю.

(Журналіст) "А міністэрства па падатках і зборах?"

"Ну як жа без такога міністэрства? Ніводная краіна ў сьвеце ня можа без яго жыць".

Эканаміст Міхась Залескі мяркуе:

"Рэканструкцыя любога ўраду, як я лічу, павінна быць арганічна зьвязана з
Чаму ў нас зборам падаткаў займаецца структура, якая знаходзіцца па-за міністэрствам фінансаў?
функцыямі, якія ёсьць у дзяржаве. Ну, напрыклад, той самы збор падаткаў. Чаму ў нас зборам падаткаў займаецца структура, якая знаходзіцца па-за міністэрствам фінансаў, а разьмеркаваньнем грошай -- структура, якая знаходзіцца ў міністэрстве фінансаў? А ў іншых краінах казначэйства выведзенае за межы міністэрства фінансаў, а падатковыя ворганы знаходзяцца ў гэтым міністэрстве.

Папярэдне трэба сказаць палітычна – хто мы, беларусы? Гэта людзі, якія лепш за іншых робяць -- што ? Якая наша мэта? Мы будзем кім? І вось калі гэта будзе сказана, напрыклад, у прамысловай альбо аграрнай палітыцы, сельскай гаспадарцы, то далей і пачынацца тое, што і павінна пачынацца. А пакуль у нас ёсьць Лукашэнка. І ён сказаў: аграрнай рэформы ня будзе, прыватызацыі ня будзе. І якія тады могуць быць перамены ва ўрадзе? Што мы будзем мяняць і для чаго?"

Сёньня ж дэпутаты хочуць абмеркаваць і зварот у Канстытуцыйны суд Беларусі, каб той праверыў польскі закон пра "карту паляка" на адпаведнасьць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.

Такая ініцыятыва ўзьнікла 22 лютага у камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД. У той жа дзень сябра камісіі Валянціна Лявоненка ў размове са "Свабодай" пацьвердзіла гэтую інфармацыю:

"Але пакуль без камэнтароў. Будзе ў нас 23-га паседжаньне пленарнае, там усё і стане вядомым".

Палітоляг Алесь Лагвінец так тлумачыць дэпутацкую ініцыятыву:

"Калі ў краіне сытуацыя асаджанай крэпасьці, калі эканамічная сытуацыя
Калі ў краіне сытуацыя асаджанай крэпасьці, калі эканамічная сытуацыя пагаршаецца і растуць цэны, то знаходзяць вонкавага ворага.
пагаршаецца і растуць цэны, то знаходзяць вонкавага ворага. І ўвесь час скідваюць на яго адказнасьць за тое, што адбываецца ў краіне. Тут б'юць у бубны, не зважаючы на тое, што сама праблема ня вартая гэтай увагі. І таксама не зважаючы на тое, статус самога беларуса ў Беларусі вельмі прыніжаны і прыгнечаны".

7 верасьня 2007 году парлямэнт Польшчы прыняў закон пра "карту паляка", які пачаў дзейнічаць 31 сакавіка 2008 году. "Карта" пацьвярджае прыналежнасьць этнічных палякаў, якія жывуць у СНД і Прыбалтыцы, да польскага народу і дае ім палёгкі ў афармленьні візаў пры наведваньні Польшчы, гарантуе падтрымку пры вядзеньні бізнэсу, працаўладкаваньні і паступленьні на вучобу ў Польшчы. Улады Беларусі неаднаразова крытыкавалі практыку распаўсюду "карты паляка", вінавацячы Польшчу ў парушэньні міжнароднага права.