22 лютага на працэсе супраць грамадзянаў Расеі Арцёма Брэўса і Івана Гапонава абвешчаны перапынак да 1 сакавіка. Падставай стала хадайніцтва пракурора аб перанясеньні справы на сем дзён для перакваліфікацыі абвінавачаньня.
Госьць Свабоды – юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, які знаходзіўся ў судовай залі.
Абламейка: Добры вечар, Валянцін. Якое ў вас агульнае ўражаньне ад працэсу?
Стэфановіч: Прыкладна такое ж, як і ад першага працэсу па справе 19 сьнежня Парфянкова. Доказная база па гэтых двух працэсах вельмі, вельмі слаба выглядае. Працэс нагадвае пэўны судовы канвэер, які мы назіраем у выпадку адміністратыўных спраў, калі вельмі хутка судзьдзя ўстанаўлівае віну чалавека, выносіць 10-15 сутак. Але тут працэс крымінальны, і пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі.
Абламейка: Як бы вы як юрыст ацанілі доказную базу пракуратуры?
Стэфановіч: У сёньняшнім судовым працэсе я не знайшоў увогуле доказаў, якія б пацьвярджалі тое абвінавачваньне, якое было прад'яўлена Брэўсу і Гапонаву. З паказаньняў сьведкаў вынікае, што яны нібыта наносілі ўдары па шчытах міліцыянтаў. Але пры допыце сьведкаў выявіліся досыць сур'ёзныя разыходжаньні як па часе падзеяў, так і па іх сутнасьці.
Абламейка: Што азначае намер пракуратуры перакваліфікаваць справу і аб’яўлены для гэтага перапынак?
Стэфановіч: Калі праглядалі відэаматэрыялы, па рэакцыі ўдзельнікаў працэсу мы зразумелі, што і відэаматэрыялы не далі доказаў таго, у чым абвінавачваліся Гапонаў і Брэўс. А менавіта: ва ўзброеным супраціве супрацоўнікам міліцыі, а таксама ў тым, што яны ажыцьцяўлялі пагромы, напады на будынкі і г.д. Менавіта пасьля гэтага пракурор заявіў, што ён просіць зрабіць перапынак на 7 дзён у судовым працэсе для перапрад'яўленьня абвінавачваньня Гапонаву і Брэўсу, і што гэтае абвінавачваньне будзе адрозьнівацца ад таго, якое было прад'яўлена перад гэтым. На нашу думку, гэта азначае, што будзе перакваліфікацыя на іншы артыкул – з масавых беспарадкаў на нейкі іншы. Магчыма, гэта будзе хуліганства, магчыма – групавыя дзеяньні, што груба парушаюць грамадзкі парадак. Але, відавочна, гэта будзе больш мяккі артыкул. Таму што яны прадугледжваюць іншыя, альтэрнатыўныя меры пакараньня, не зьвязаныя з пазбаўленьнем волі. Але я мяркую, што гэта хадайніцтва пракуратуры зьвязанае з тым, што даказаць віну па зьдзяйсьненьні злачынства "масавыя беспарадкі" ў адносінах да Гапонава і Брэўса па той доказнай базе, якая была сёньня прад'яўленая ў судзе, проста немагчыма.
Слухаць гутарку цалкам: