Лібію адхілілі ад удзелу ў Лізе

На фоне масавых пратэстаў у Лібіі Ліга арабскіх дзяржаваў прыпыніла сёньня ўдзел гэтай краіны ў найбольшай міжарабскай арганізацыі. Як паведамляецца, удзел будзе прыпынены да часу, пакуль Трыпалі ня пойдзе насустрач патрабаваньням удзельнікаў пратэстаў.

У сваю чаргу вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі Кэтрын Эштан паведаміла сёньня, што Эўрапейскі Зьвяз прыпыняе перамовы зь Лібіяй аб гандлёвым супрацоўніцтве.