Старшыня праўленьня Нацыянальнага Банку Пётар Пракаповіч 22 лютага заявіў, што курс беларускага рубля сёлета ня выйдзе за межы вызначанага калідору ў 8 працэнтаў. Тым часам МВФ раіць беларускім уладам узмацніць жорсткасьць грашова-крэдытнай палітыкі і праводзіць больш гнуткую курсавую палітыку. Ці патрэбна беларускай эканоміцы стабільнасьць беларускага рубля? Ці гатовыя эканамічныя ўлады пайсьці на жорсткія фінансавыя захады? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Зьміцер Крук.
Цыганкоў: Наколькі трывожная тая тэндэнцыя, што за студзень беларускі рубель упаў амаль на 2 працэнты?
Крук: Само па сабе зьніжэньне курсу беларускага рубля не выклікала б вялікую заклапочанасьць, але ў тых умовах, якія мы маем, гэта досыць трывожная тэндэнцыя. Чаму? Цяпер курс рубля зьяўляецца вельмі важным парамэтрам для ўсёй эканомікі, і Нацбанк заяўляе, што менавіта курс ёсьць цэнтральным элемэнтам усёй манэтарнай палітыкі.
Але ж замежныя фактары, і міжнародная каньюнктура не зусім суадносяцца з намерамі Нацбанку трымаць рубель у межах заяўленага калідору. Мы бачым гэта ў скарачэньні золатавалютных рэзэрваў, росьце адмоўнага сальда гандлёвага балянсу. Таму гэтая тэндэнцыя — трывожны сыгнал таго, што бягучая макраэканамічная палітыка сустракаецца са значнымі выклікамі, і не зусім адпавядае зьнешняй макраэканамічнай сытуацыі.
Цыганкоў: МВФ раіць беларускім уладам узмацніць жорсткасьць грашова-крэдытнай палітыкі і праводзіць больш гнуткую курсавую палітыку. «Замежнае фінансаваньне небязьмежнае і залежыць ад сытуацыі на міжнародных фінансавых рынках, якія цяпер хутка зьмяняюцца», — заявіла сталая прадстаўніца МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна. Якія жорсткія крокі мусяць зараз зрабіць беларускія ўлады?
Крук: Найбольш неабходна — падвышэньне стаўкі рэфінансаваньня і неабходнасьць скараціць «дырэктыўныя крэдыты», якія выдаюцца прадпрыемствам паводле загадаў ураду ці прэзыдэнта. Гэта асноўны чыньнік, які падбухторвае ўнутраны попыт і стымулюе штучнае падвышэньне ВУП. Гэта тое, за кошт чаго можна павялічваць жорсткасьць манэтарнай палітыкі, тое, што і мела на ўвазе спадарыня Калядзіна.
Палітыка штучнага разагрэву эканомікі нясе за сабой усе тыя праблемы, пра якія мы казалі раней.
Цыганкоў: Але гэта можа прывесьці да зьмяншэньня росту ВУП, ці зьніжэньня эканамічнага росту. Аднак гэта галоўны прыярытэт эканамічнай палітыкі ўладаў.
Крук: Пасьля разгону росту ВУП летась, на мой погляд, прыйшоў час забыцца на колькасныя паказчыкі, і на першае месца ставіць якасныя паказчыкі, а ня валавыя. На мой погляд, сама ідэалёгія таго, што штогод трэба гнацца за пэрманэнтным ростам ВВП, сябе зжыла. Трэба пераходзіць да больш якасных паказьнікаў.

Cама ідэалёгія таго, што штогод трэба гнацца за пэрманэнтным ростам ВВП, сябе зжыла.