Мілян: эвакуавалі тэрмінал аэрапорту

З аднаго з тэрміналаў найбуйнейшага мілянскага аэрапорту "Мальпэнза" эвакуаваны пасажыры пасьля таго, як невядомы на аўтамабілі ўрэзаўся ў будынак тэрміналу і напаў з нажом на паліцыянта.

Як паведаміла агенцтва “Франс-Прэс”, нападнік быў застрэлены паліцыянтам. Іншыя падрабязнасьці не паведамляюцца. Невядома, ці быў гэта тэракт.