ЗША і Савудаўская Арабія дапамогуць дыялёгу ў Бахрэйне

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан і міністар замежных спраў Савудаўскай Арабіі прынц Сауд аль-Файсал пагадзіліся падтрымаць прапанаваны дыялёг паміж урадам Бахрэйну і апазыцыяй.

Паводле паведамленьня Дзярждэпартамэнту ЗША, Клінтан абмяркавала хваляваньні ў Бахрэйне ў часе тэлефоннай размовы са сваім калегам з Савудаўскай Арабіі.