Маці маладафронтаўца Алеся Кіркевіча, паведаміла Свабодзе, што 17 лютага атрымала ад сына ліст з просьбай даслаць лекі ад сэрца.
Сёньня спадарыня Ларыса адаслала неабходныя лекі, а таксама выпіскі з мэдычных картаў. Яна кажа, што ў 2009 годзе ў Алеся былі праблемы зь ціскам і сэрцам, ён праходзіў абсьледаваньне ў гарадзенскім шпіталі.
Спадарыня Ларыса атрымала чацьвёрты ліст ад сына, але ў кожным зь іх быў адарваны кавалачак паперы, на якім ён піша нумары лістоў.
Яшчэ яе вельмі турбуе тое, што пасьля прад’яўленьня абвінавачаньня сыну 3 лютага, ёй не тэлефануе адвакат. Яна мяркуе, што хутчэй за ўсё адвакат ня мела спатканьня з Алесем, бо інакш бы ёй абавязкова патэлефанавала.
Алесь Кіркевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ у якасьці падазраванага паводле ч.2 арт.293 крымінальнага кодэксу — актыўны ўдзел у масавых беспарадках. Раней ён ужо адбываў у Менску 10-суткавы арышт за ўдзел у акцыі салідарнасьці 24 сьнежня ля турмы на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.