Швэцыя рассакрэціла лісты дыпляматаў

Швэцыя сёньня рассакрэціла дыпляматычныя матэрыялы, датычныя распаду Савецкага Саюзу ў 1991 годзе, – каля 400 старонак дакумэнтаў.

Швэдзкі міністар замежных справаў Карл Більт назваў гэта беспрэцэдэнтным для ягонай краіны крокам. Паводле інфармацыі МЗС Швэцыі, рассакрэчаньне ахапіла перадусім лісты дыпляматаў, што працавалі ў 1989 – 1991 гадох у швэдзкіх консульствах у Ленінградзе і Рызе.