Ірак: у пратэстах загінулі 2 чалавекі

У Іраку два чалавекі загінулі і дзясяткі былі параненыя падчас сацыяльных пратэстаў у горадзе Эль-Кута на іранскім памежжы. Каля дзьвюх тысяч дэманстрантаў закідалі камянямі будынак правінцыйнай рады і ўварваліся на тэрыторыю рэзыдэнцыі губэрнатара. Ахова адкрыла па натоўпе агонь.

Акцыя пратэсту супраць карупцыі і бязьдзеяньня ўладаў прайшла напярэдадні ў горадзе Эль-Фалюджа.