Прадстаўнікі палітычных партый і рухаў разам зь лідэрамі Маладога фронту прынялі рашэньне пра супольнае шэсьце на Дзень Волі 25 сакавіка. Шэсьце дэмакратычных сілаў пройдзе па маршруце плошча Якуба Коласа — парк Янкі Купалы.
Напярэдадні ў Менгарвыканкам былі пададзеныя дзьве заяўкі на правядзеньне вулічнай акцыі 25 сакавіка — ад шэрагу палітычных партый і рухаў (Рух «За свабоду», Партыя БНФ, Партыя БХД ды іншыя), а таксама ад незарэгістраванай моладзвай арганізацыі Маладога фронту. Аднак сёньня аргкамітэт па правядзеньні Дня волі з удзелам маладафронтаўцаў прыняў рашэньне пра супольнае правядзеньне мітынгу і шэсьця на Дзень Волі, паведаміў Свабодзе лідэр Маладога фронту Мікола Дземідзенка:
«Насамрэч гэта была нашая прынцыповая пазыцыя адносна таго, што на Акадэміі навук мы зьбірацца ня будзем, каб замыкаць увесь нацыянальны рух у тым, што навязвае улада, а будзем праводзіць акцыю ў цэнтры гораду і там, дзе захочам. І старэйшым сябрам давялося усё ж-такі ўлічыць гэта».
Прадстаўнікі палітычных партый і рухаў плянавалі арганізаваць збор удзельнікаў акцыі на плошчы каля Акадэміі навук з наступным шэсьцем да парку Янкі Купалы. Маладафронтаўцы заявілі іншы маршрут — плошча Свабоды — плошча Незалежнасьці. Цяпер знойдзены кампраміс: плошча Якуба Коласа — парк Янкі Купалы, паведаміў адзін з кіраўнікоў стваранай партыі Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі:
«Гэта была мая прапанова пайсьці на кампраміс і падаць новую заяўку. Яе ўсе падтрымалі і нам удалося пераканаць і Малады фронт — яны ня толькі маладыя, а і разумныя. І такім чынам будзе пададзеная новая заяўка на акцыю, а дзьве старыя будуць адкліканыя. Сёньня ад нас павінны быць адзін пасыл, што мы здольныя ахвяраваць сваімі амбіцыямі дзеля супольнай справы».
Акцыя дэмакратычных партый і рухаў пройдзе пад лёзунгамі «Свабода палітвязьням!», «Беларусь будзе вольнай!», «Саша, сыходзь!» і многімі іншымі пратэстнымі заклікамі.
Адзін з чальцоў аргкамітэту, намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін: «У сёньняшніх варунках кампраміс і супольнае рашэньне вельмі патрэбныя. Бо галоўная тэма, якая будзе гучаць на гэтым сходзе — гэта, вядома, тэма палітвязьняў. Я ня думаю, што да 25 сакавіка яны ўсе будуць на волі, таму гэтая тэма будзе найгалоўнейшая. Ну і вядома, калі яна будзе гучаць супольна, то гэта будзе нашмат лепш, чым гэта будзе адбывацца паасобку».