Пакістан наведвае сэнатар ЗША

У Пакістан прыбывае ўплывовы амэрыканскі сэнатар Джон Кэры – у спробе зьменшыць напружанасьць ў дачыненьнях паміж краінамі, якая зьявілася пасьля арышту ў мінулым месяцы амэрыканскага дыплямата Рэймонда Дэвіса. Дэвіса вінавацяць у забойстве двух чалавек, у тым часе як сам дыплямат цьвердзіць, што страляў дзеля самааброны.

Чакаецца, што Кэры, які ачольвае камітэт Сэнату па міжнародных справах, сустрэнецца з пакістанскімі прадстаўнікамі, каб абмяркаваць сытуацыю і запэўніць іх у трываласьці дачыненьняў паміж Вашынгтонам і Ісламабадам.