Старыя знаёмцы і ідэйныя апанэнты Саўка і Грышка абмяркоўваюць павышэньне цэнаў на харчаваньне.
Грышка:
Мы з Саўкам
Зацята
Час бавілі ў спрэчках.
Тым часам
Зьнянацку
Падаражэла грэчка.
Саўка:
А я цілівізар включаю с утра.
Усё харашо! Працьвітает страна.
Грышка:
Былі мы
ў гуморы
І гартавалі гумар.
Тым часам
Угору
Пайшла цана на цукар.
Саўка:
А я цілівізар сматру паутру.
А ўпрочэм, і вечарам тожэ сматру…
Грышка:
Мы з Саўкам
У спрэчках
Час бавілі зацята.
Тым часам
Зьнянацку
Падскочыла квартплата.
Саўка:
Сматрэў цілівізар.Там немцы, вайна.
І тут мне вайну аб’явіла жана.
Вырвала провад з різеткі яна.
Так што у нас з грэчкай? Якая цана?
Грэчка
Your browser doesn’t support HTML5
Грышка:
Мы з Саўкам
Зацята
Час бавілі ў спрэчках.
Тым часам
Зьнянацку
Падаражэла грэчка.
Саўка:
А я цілівізар включаю с утра.
Усё харашо! Працьвітает страна.
Грышка:
Былі мы
ў гуморы
І гартавалі гумар.
Тым часам
Угору
Пайшла цана на цукар.
Саўка:
А я цілівізар сматру паутру.
А ўпрочэм, і вечарам тожэ сматру…
Грышка:
Мы з Саўкам
У спрэчках
Час бавілі зацята.
Тым часам
Зьнянацку
Падскочыла квартплата.
Саўка:
Сматрэў цілівізар.Там немцы, вайна.
І тут мне вайну аб’явіла жана.
Вырвала провад з різеткі яна.
Так што у нас з грэчкай? Якая цана?