Суд над Вадзімам Кабанчуком адбудзецца ў Менску

Затрыманага ў нядзелю на літоўскай мяжы сябра БХД і ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага Вадзіма Кабанчука ўчора ў другой палове дня з Ашмянскага РАУСа перавезьлі на Акрэсьціна і сёньня будуць судзіць у Маскоўскім судзе Менска.

Вадзіма Кабанчука затрымалі пры вяртаньні ў Беларусь на памежным пераходзе Каменны лог на мяжы зь Літвой.

Ён меў пры сабе каля 100 газэтаў пра падзеі ў краіне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, выдадзеных беларускімі актывістамі па-за межамі Беларусі. Мытнікі пры аглядзе сканфіскавалі гэтыя інфармацыйныя матэрыялы на экспэртызу, склаўшы адпаведны пратакол.

Самога Кабанчука спачатку больш за чатыры гадзіны трымалі на мяжы, затым выклікалі міліцыю з Ашмянаў і адвезьлі ў мясцовы РАУС, дзе склалі пратакол за быццам бы супраціў мытнікам.

Чакалі, што суд над ім адбудзецца ўчора ў Ашмянскім судзе, але ў сакратарыяце адказвалі, што такой справы ў іх не разглядаюць. Пазьней высьветлілася, што яго перавезьлі ў Менск і сёньня ў Маскоўскім раеёёным судзе будзе разгледжана ягоная справа.