Італія: надзвычайнае гуманітарнае становішча

Урад Італіі абвясьціў надзвычайнае гуманітарнае становішча ў сувязі з наплывам нелегальных мігрантаў з Тунісу, паведамляе Бі-бі-сі.

Агулам за апошнія некалькі дзён італьянскія памежнікі злавілі болей за дзьве тысячы тунісцаў, што ўцякалі са сваёй краіны з-за масавых забурэньняў і дзяржаўнага перавароту.