Азэрбайджан "усур'ёз рыхтуецца" да вайны з Армэніяй за Нагорны Карабах. Пра гэта заявіў сёньня ў Баку азэрбайджанскі міністар абароны Сафар Абіеў на сустрэчы з дэлегацыяй Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, прысьвечанай мірнаму ўрэгуляваньню канфлікту ў Нагорным Карабаху.
Абіеў дадаў, што Армэнія павінна завяршыць "акупацыйную палітыку" ў Карабаху.
Баку неаднаразова пагражаў вайсковымі дзеяньнямі, калі мірныя перамовы не дадуць выніку. Армэнія, у сваю чаргу, абяцае "маштабную адплату" ў выпадку выкананьня Азэрбайджанам сваёй пагрозы.