СМІ: Хосьні Мубарак пакінуў Каір

Прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак зьехаў з Каіру ў невядомым кірунку разам зь сям'ёй, паведамляе Бі-бі-сі, са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Тым часам на цэнтральнай плошчы Каіру сотні тысяч пратэстоўцаў працягваюць патрабаваць неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта.