Адзіныя расейскія правілы для беларускіх хакеістаў


Міжнародная фэдэрацыя хакею з шайбай увяла новы адзіны стандарт для перадачы імёнаў з кірылічнага на лацінскі альфабэт. Як паведамляецца на сайце фэдэрацыі, для гульцоў зь Беларусі і Казахстану будуць ужывацца правілы транскрыпцыі з расейскай мовы. Для перадачы ўкраінскіх імёнаў будуць асобныя правілы.

Мы зьвярнуліся па тлумачэньні да прэсавага сакратара Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі Марціна Мэрка.

(Карэспандэнт: ) "У Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы, і ў пашпартах лацінскае напісаньне звычайна перадаецца зь беларускай мовы. Чаму вы вырашылі выкарыстоўваць для беларускіх гульцоў расейскія формы імёнаў і прозьвішчаў?"

(Мэрк: ) "Таму што ў Беларусі большасьць людзей размаўляе па-расейску. Сайт нацыянальнай хакейнай фэдэрацыі Беларусі, сайты клюбаў -- на
Таму што ў Беларусі большасьць людзей размаўляе па-расейску.
расейскай мове. Звычайна не пабачыш, каб імёны хакеістаў пісаліся па-беларуску. Мы палічылі, што калі імёны звычайна пішуць і вымаўляюць па-расейску, дык мы павінны і перадаваць іх з расейскай. Акрамя таго, гэтыя гульцы могуць пераходзіць з клюбу ў клюб -- у тым ліку і ў Расеі, але таксама ў Заходняй Эўропе ці Паўночнай Амэрыцы. Таму мы палічылі, што для гульцоў і для заўзятараў будзе лепей, калі ў гульца будзе адна форма імя, а ня розныя".

(Карэспандэнт: ) "А чаму нельга выкарыстаць як адзіную пашпартную форму імя хакеіста?"

(Мэрк: ) " Бо гэтыя імёны не выкарыстоўваюцца, як толькі яны зьмяняюць
У аднаго гульца могуць быць розныя імёны, калі ён гуляе ў КХЛ ці НХЛ, ці, напрыклад, у Швэцыі.
лігу. У аднаго гульца могуць быць розныя імёны, калі ён гуляе ў КХЛ ці НХЛ, ці, напрыклад, у Швэцыі. Якраз гэтага мы спрабуем пазьбягаць з дапамогай адзінага стандарту".

Спадар Мэрк патлумачыў, што новы стандарт быў уведзены з ініцыятывы міжнароднай фэдэрацыі, але ўзгоднены з Беларускай фэдэрацыяй хакею.

Супрацоўнік аддзелу нацыянальных зборных Беларускай фэдэрацыі хакею, які пажадаў застацца неназваным, патлумачыў нашаму карэспандэнту:

"З пашпартамі напісаньне на майках ніколі ў нас не супадала, бо ў пашпартах
З пашпартамі напісаньне на майках ніколі ў нас не супадала.
напісаньне зь беларускай транскрыпцыі, а на ўсіх чэмпіянатах сьвету ў беларускай каманды былі транскрыпцыі з расейскай. Цяпер былі проста ўдакладненьні пра перадачу асобных літараў. Мы ўжо працавалі паводле гэтых правілаў на моладзевым чэмпіянаце сьвету. У заявачным сьпісе пішацца два варыянты прозьвішча -- адзін, які будзе на майках гульцоў, а другі, як у пашпарце".