Алег Гулак нарадзіўся ў 1967 годзе ў Жылічах Кіраўскага раёну на Магілёўшчыне. У 1989 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Працаваў юрыстам на “Інтэграле”, з 1996 году – у Беларускім Хэльсынскім Камітэце. Стварыў суполку БХК у Пінску, з 2002 году – выканаўчы дырэктар арганізацыі.
Беларускі Хэльсынскі Камітэт быў заснаваны ў 1995 годзе з ініцыятывы Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Янкі Брыля, Карласа Шэрмана ды іншых вядомых пісьменьнікаў і грамадзкіх дзеячаў. Старшынёй БХК з 1995 году зьяўлялася Тацьцяна Процька, 11 траўня г.г. на сходзе прадстаўнікоў БХК яна заявіла пра сваю адстаўку.