20 траўня 1954 году ў эфір выйшла першая перадача радыё “Вызваленьне”. Як жыве Свабода сёньня, якія мае праблемы, здабыткі, пляны?
Аляксандар Лукашук скончыў Менскі інстытут замежных моў. Працаваў перакладчыкам, у газэтах, дакумэнтальным кіно, быў галоўным рэдактарам выдавецтва “Беларусь”. У 1990-95 зьяўляўся членам Камісіі пры Вярхоўным Савеце па правох ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Аўтар кніг “Зьдзек” , “За кіпучай чэкісцкай работай”, “Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста”, “У фіялетавай ночы вугал крыла”, “Прыгоды АРА ў Беларусі”. Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру.
На здымку: Беларуская служба – прыз за найлепшае асьвятленьне гарачых навінаў на RFE/RL - 2006.