Напярэдадні афіцыйнага адкрыцьця ХVIII Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу стала вядома, дзе будзе разьмешчаны стэнд айчынных прыватных выдавецтваў, якія спэцыялізуюцца на кнігах і часопісах па-беларуску. Арганізатары выдзелілі ім месца пад далёкай ад уваходу лесьвіцай, якая злучае першы і другі паверхі цэнтру БелЭКСПА (вул. Янкі Купалы, 27), дзе ладзіцца кірмаш.
Восем прыватных беларускіх выдавецтваў вырашылі наладзіць на кніжным кірмашы супольны выставачны стэнд. На ім свае кнігі будуць прэзэнтаваць выдавецтвы «Логвінаў», «Галіяфы», «Лімарыюс», выдавец Зьміцер Колас, «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», а таксама рэдакцыі часопісаў «ARCHE-пачатак», «Дзеяслоў» і «pARTisan».
Супольнікі арандавалі на кірмашы мінімальна магчымую выставачную прастору — 2 квадратныя мэтры. Прычына такой сьціпласьці — непаддымная для іх арэндная плата. Але яны амбітна паспрабуюць сабраць з гэтага лапіку максымум культурнага ўраджаю, — кажа ініцыятарка супольнай справы, паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч:
«Маленькія выдавецтвы выдаюць мала кніжак, мала, як на выставу. Але нават калі кожнае дасьць па дзесяць кніжак, гэта будзе ўжо сто аўтараў. Я думаю, што вочы наведнікаў будуць разьбягацца».
Аўтары двухмэтровага латка-стэнду — Алесь Разанаў, Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Валянцін Акудовіч, Уладзімер Арлоў, Андрэй Хадановіч, Артур Клінаў, Валер Булгакаў, Анатоль Вярцінскі, Арцём Кавалеўскі, Зьміцер Вішнёў, Наталка Бабіна, Вера Жыбуль і іншыя знаныя асобы белліту.
З кожным зь іх адбудуцца сустрэчы ля стэнду. Па іх галасах, жартуе Марыя Мартысевіч, і можна будзе знайсьці беларускія кнігі:
«Мы вырашылі, што несправядліва, што кожны год вядомыя беларускія аўтары, якія выдаюцца ў прыватных выдавецтвах, ходзяць на менскую кніжную выставу толькі як наведнікі і пакупнікі чужых кніжак. У іх ёсьць шмат цікавых сваіх».
Сустрэчы будуць ладзіцца ўсе дні працы выставы. Адкрыцьцё стэнду прыватных выдаўцоў — 9 лютага а 14-й.
А тое, што найлепшыя беларускія кнігі разьмешчаныя на выставе-кірмашы пад лесьвіцай, спадарыня Мартысевіч успрымае з гумарам:
«Арганізатары кірмашу палічылі незалежных выдаўцоў Гары Потэрамі, таму што нас зьмясьцілі пад лесьвіцу. А, як вы ведаеце, Гары Потэр першыя дзесяць гадоў жыцьця правёў у каморцы пад сходамі. Вось прыкладна такая самая сытуацыя: мы на маленечкім-маленечкім лапіку пад такой лесьвіцай з-заду гэтага вось ВДНГ былога. Так што — прыходзьце».