Суд у Лёндане можа вынесьці вэрдыкт адносна Асанжа

Сёньня суд у Лёндане можа вынесьці вэрдыкт у справе экстрадыцыі ў Швэцыю заснавальніка інтэрнэт-праекта WikiLeaks Джуліяна Асанжа.

У панядзелак у часе судовага паседжаньня адвакаты Асанжа заявілі, што судовы працэс у Швэцыі можа быць несправядлівым. Яны таксама выказалі меркаваньне, што Асанж можа быць выдадзены ЗША, у сувязі з публікацыяй сакрэтных урадавых амэрыканскіх дакумэнтаў.