У Эгіпце ўначы загінулі 3 чалавекі

У Эгіпце працягваюцца антыўрадавыя акцыі. Групы дэманстрантаў застаюцца на плошчы Тыхрыр, эпіцэнтры падзеяў у эгіпецкай сталіцы. Паводле тэлеканала Аль-Джазіра, на плошчы чутныя стрэлы.

У часе сутыкненьняў у начныя гадзіны былі забітыя як найменей тры чалавекі, ёсьць параненыя.

Напярэдадні Мубарак заявіў у тэлезвароце, што ня будзе балятавацца на новы тэрмін на выбарах кіраўніка краіны, заплянаваных на верасень гэтага году, але да восені застанецца на пасадзе.

Пратэстоўцы, аднак, патрабуюць неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта.

ЗША заклікалі да спыненьня гвалту і правядзеньня рэформаў у краіне.