У Маўрытаніі забітыя 3 ваеўнікоў і прадухілены тэракт

У Маўрытаніі забітыя трое ваеўнікоў групоўкі “Аль-Каіда ў краінах ісламскага Магрыба”, якія плянавалі тэракт у сталіцы краіны Нуакшоце.

Пра гэта паведамілі ўлады Маўрытаніі. Мяркуецца, што ваеўнікі плянавалі тэракт супраць амбасады Францыі ў Нуакшоце альбо супраць казармаў маўрытанскага войска.