У сьпісе беларускіх чыноўнікаў, неўязных у краіны Эўразьвязу — амаль паўтара дзясятка журналістаў, галоўныя рэдактары газэт, кіраўнікі тэлеканалаў, чыноўнікі Міністэрства інфармацыі. Як яны самі ставяцца да таго, што сталі неўязнымі?
Галоўны рэдактар газэты «Рэспубліка», старшыня Беларускага саюзу журналістаў Анатоль Лемяшонак, што тычыцца сьпісу журналістаў, выказаў такое меркаваньне:
«Не прасочваецца ніякай лёгікі. Ну, скажам, па той жа „Советской Белоруссии“. Ну, захацелі вы нейкім чынам пакараць Паўла Якубовіча. Але пакаралі заадно і адразу чатырох ягоных намесьнікаў. Як мінімум тры зь іх не вядуць і блізка гэтай тэматыкі — сельскай гаспадаркай, транспартам, сацыяльнымі тэмамі хтосьці займаецца… Палітычны дзіцячы садок праглядаецца ў гэтым пытаньні».
Што да грамадзкай арганізацыі, якую ачольвае спадар Лемяшонак, то, на ягоную думку, гэта проста недальнабачна і неразумна, бо калі раней прадстаўнікі эўрапейскіх мэдыяў шукалі сустрэчы толькі з Жаннай Літвіной і БАЖам, то зараз яны імкнуцца сустрэцца і са старшынёй Беларускага саюзу журналістаў:
«Калі да нас прыяжджаюць з Эўропы, з АБСЭ — ну добра, прыяжджайце, як і раней прыяжджалі вы. Мы людзі не ганарыстыя, мы ўсё адно будзем вас тут прымаць, весьці дыскусіі, вырашаць праблемы. Але ў мяне такое адчуваньне, што ім жа, гасьцям, будзе неяк няёмка».
Вадзім Гігін, галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка», заўважыў, што ў сьпісе вельмі шмат людзей, якія даўно ўжо не пры пасадах:
«Тое, што сьпіс такі недарэчны, недакладны, для мяне ня дзіўна. Напярэдадні таго, як ён зьявіўся, мяне пусьцілі ў Нямеччыну і Францыю. Я размаўляў зь некаторымі эўрадэпутатамі, і для мяне гэтыя недарэчнасьці — ня дзіва. Бо яны ня толькі ня ведаюць, што такое Беларусь, дзе яна знаходзіцца, я ўжо не кажу пра нашу гісторыю, спэцыфіку нашай краіны. Таму, калі такія рашэньні прымаюцца, цалкам адно з другога вынікае. Людзі, якія ня ведаюць нічога пра Беларусь, яны ня ведаюць нічога і пра тых людзей, якія тут жывуць, і хто зь іх які ўплыў мае на тыя ці іншыя працэсы».
Вадзім Гігін кажа, што ў яго няма ілюзій наконт таго, дзе і кім ствараўся гэты сьпіс. Ён перакананы, што не ў Брусэлі, Парыжы ці Страсбуры, а ў Менску прадстаўнікамі апазыцыі. Спадар Гігін таксама дадаў, што ён ганарыцца, што трапіў у кампанію зь вельмі паважанымі людзьмі:
«Для мяне гэта вялікі гонар. Я б гэты сьпіс назваў сьпісам Ганаровага легіёну».
Аляксей Міхальчанка
Тэлежурналіст канала АНТ, аўтар праграмы «Як ёсьць» Аляксей Міхальчанка на пытаньне, за што яго ўключылі ў сьпісы невыязных, адказаў так:
«Добрае пытаньне вы задаяце… Каб я ведаў, за што, я б вам адказаў… Стаўлюся да гэтага адназначна нэгатыўна. Эўропа паказала, як яна ставіцца да свабоды слова. Публічнае іншадумства караецца. Калі яны знайшлі ў маіх праграмах штосьці злачыннае, то, прынамсі, павінны былі мяне нейкім чынам судзіць… Ва ўсіх астатніх адносінах — прыхамаць, ня больш за тое».
Старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец перакачаваў у новы эўразьвязаўскі сьпіс са старога. Ён і дагэтуль быў невыязны цягам амаль пяці гадоў:
«Ну што ж зробіш… Я на гэта гляджу па-філязофску. Я разумею, што падае гэтыя сьпісы апазыцыя, зь якой у мяне не з усімі добрыя стасункі. Ну што ж зробіш, справа іх. У мяне ёсьць зараз запрашэньні з Эўропы, і зь Нямеччыны высокія асобы мяне запрашаюць. Не паеду. Якраз гэта іх ініцыятыва, каб я прыехаў і правёў перамовы па разьвіцьці ў тым ліку і літаратуры, і як чалавека, які ў курсе справы і эканамічнага разьвіцьця. „Увы“… А вось я зараз буду прапаноўваць сьпісы зрабіць на тых, хто складаў гэтыя сьпісы. Няма чаго іх выпускаць з краіны».
А вось чыноўнік Міністэрства юстыцыі Аляксандар Харытон, які адказвае за рэгістрацыю палітычных партыяй і грамадзкіх аб’яднаньняў, ад камэнтароў адмовіўся:
«Без камэнтароў. Я не ўпаўнаважаны кантактаваць з прэсай. Гэта пытаньне не да мяне, а да кіраўніцтва. Я выконваю распараджэньні свайго кіраўніцтва. Усялякія размовы выключаюцца. І па асабістых пытаньнях я таксама ня маю права. Я знаходжуся на дзяржаўнай службе».